«Нашы людзі іх не чапалі, як бы каму ні хацелася гэта ўявіць».
Звесткі аб датычнасці РНЕ да выкрадання актывістак Femen з’яўляюцца правакацыяй, паведамляе сайт
«Нашы людзі іх не чапалі, як бы каму ні хацелася гэта ўявіць. Развіваецца найгрубейшая правакацыя, а вось мэта, характар і хто стаіць за гэтым — мы разбярэмся ў найбліжэйшы час», — адзначаецца ў паведамленні.
РНЕ — гэта расійская неанацысцкая арганізацыя, што ўзнікла ў 1990-х. Яе суполкі ўтварыліся і ў Беларусі. Аднак іх публічная дзейнасць затармазілася на пачатку 2000-х пасля забойства яе лідара Глеба Самойлава. Лічыцца, што своеасаблівым інструктарам у суполцы быў Валерый Ігнатовіч — былы баец «Алмаза», якога пасля смерці Самойлава асудзілі за шматлікія злачынствы. Пра арганізацыю падрабязна пісалі на пачатку 2000-х.
Паэт Славамір Адамовіч у 1999-м пранік унутр арганізацыі, каб зрабіць пра яе публікацыю ў «Нашай Ніве». Неўзабаве пасля той публікацыі яго да крыві збілі двое ў пад'ездзе дома, дзе месцілася Рэдакцыя «НН». Перад ягоным прыходам на лесвіцы бачылі дзіўнага чалавека з палачкай. Пасля відавочцы сышліся, што гэта быў Ігнатовіч.
І ў Расіі, і ў Беларусі арганізацыя зменшыла сваю актыўнасць у апошняе дзесяцігоддзе. У 2007-м у Гомелі КДБ арыштаваў двух актывістаў РНЕ і адзін з іх быў асуджаны да турэмнага зняволення за прыналежнасць да незарэгістраванай арганізацыі.
Цікава, што сайт беларускага РНЕ запрацаваў 18 снежня, г.зн. за дзень да прыезду Фемен-істак у Мінск.
Каментары