Літаратура

У Мінску ўручаць прэмію імя Гедройца за найлепшую кнігу прозы-2011

Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Мінску, Беларускі ПЭН-Цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў абвясцілі пра заснаванне Літаратурнай прэміі Гедройца за найлепшую кнігу прозы якая выйшла ў 2011 годзе на беларускай мове.

Ежы Гедройц (1906–2000) — публіцыст, палітык, заснавальнік і рэдактар парыжскага часопіса «Kultura». Ён нарадзіўся ў Мінску і ў сваёй культурнай дзейнасці быў паслядоўным прыхільнікам добрасуседзкіх зносінаў паміж Польшчай і Беларуссю, Літвой, Украінай.

Літаратурная прэмія Гедройца прысуджаецца за найлепшую кнігу, выдадзеную (у папяровым або электронным варыянтах) у 2011 годзе на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза», «эсэістыка» (журы прэміі пакідае за сабой права вызначаць жанр твораў у спрэчных выпадках). На пачатку 2012 г. будзе абвешчаны лонг-ліст прэміі (12 кніг). На пачатку лютага — шорт-ліст (6 кніг).

Абвяшчэнне і ўшанаванне пераможцы адбудзецца 3 сакавіка 2012 года, у Міжнародны дзень пісьменніка.
Сярод узнагародаў — магчымасць выдаць кнігу ў Польшчы, літаратурныя стыпендыі і запрашэнні ў еўрапейскія дамы творчасці.

Права прапаноўваць кнігі для ўключэння ў лонг-ліст прэміі маюць: сябры журы, дырэктары выдавецтваў, кіраўнікі творчых суполак і пісьменніцкіх арганізацый.

Для намінацыі кнігі на прэмію неабходна даслаць або перадаць у сядзібу Беларускага ПЭН-Цэнтра падпісаную заяўку ў адвольнай форме, далучыўшы да яе 5 асобнікаў намінаванай кнігі.

У журы конкурсу ўвайшлі як беларусы (пісьменнік Уладзімір Арлоў, паэт, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра Андрэй Хадановіч, старшыня Саюза беларускіх пісьменікаў Барыс Пятровіч, крытыкі Людміла Рублеўская і Маргарыта Аляшкевіч), так і прадстаўнікі Польшчы — перакладчык і прэзідэнт Польскага ПЭН-клуба Адам Паморскі, дырэктар Польскага Інстытуту ў Мінску Пётр Казакевіч. Ганаровы старшыня журы — пасол Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка.

На сёння журы разгледзела больш за дваццаць прэтэндэнтаў. Аднак у ахвочых

яшчэ ёсьць магчымасць падаць заяўку да 10 студзеня 2012 г.

Заяўкі можна падаваць на паштовы адрас: 220050 Мінск, а/с 218.

Даведкі па пытаннях вылучэння: (017)288-14-61 (ад 9.00 да 16.00 па буднях) e-mail: [email protected]

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: без гальштука ў размовах з пасланнікамі Трампа, у гальштуку з расійскімі губернатарамі6

Лукашэнка: без гальштука ў размовах з пасланнікамі Трампа, у гальштуку з расійскімі губернатарамі

Усе навіны →
Усе навіны

Былы палітвязень Павел Вінаградаў: Я малады, здаровы і поўны сіл, адзінае, што непакоіць — зубы і вочы5

«Разгледзець засаду». Веласіпедысты і кіроўцы пра патрабаванне спешвацца на пераходзе22

Так выглядае таймлайн Статкевіча, зафіксаваны камерай перахода Каменны Лог ВІДЭА3

Вызвалены журналіст Павел Мажэйка: Мы ўсе ў калоніі бачылі допіс Трампа4

«Запомні: 2027-мы» — Ала Пугачова прадказвае перамены8

«Праверылі пашпарты і не пусцілі». Што расказалі пасажыры аўтобуса, які не паспеў заехаць у Польшчу8

Трамп: Залёт расійскіх беспілотнікаў у Польшчу праз Беларусь мог быць памылкай17

Расія паставіць у Магілёве помнік арганізатару палітычных забойстваў 8

Джэй Дзі Вэнс асабіста даставіў труну з целам Чарлі Кірка ў Арызону3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: без гальштука ў размовах з пасланнікамі Трампа, у гальштуку з расійскімі губернатарамі6

Лукашэнка: без гальштука ў размовах з пасланнікамі Трампа, у гальштуку з расійскімі губернатарамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць