Усяго патроху55

Як захаваць ананімнасьць у Сеціве

Савет Міністраў Беларусі выдаў пастанову аб парадку працы кампутаровых клюбаў. Паводле яе клюбы мусяць захоўваць падрабязную статыстыку ўсіх старонак, на якія хадзілі іх наведвальнікі. Насамрэч, застацца ананімным і абыйсьці забарону на наведваньне пэўных сайтаў можна карыстаючыся звычайнай флэшкай і адмысловым бясплатным браўзэрам Torpark.

Савет Міністраў Беларусі выдаў пастанову аб парадку працы кампутаровых клюбаў. Паводле яе клюбы мусяць захоўваць падрабязную статыстыку ўсіх старонак, на якія хадзілі іх наведвальнікі. Частка прадстаўнікоў інтэрнэт‑клюбаў ужо выказалася, што гэта не зьяўляецца эфэктыўным. Але ж на самой справе такі кантроль вядзецца сыстэмнымі адміністратарамі звычайна паўсюль: у інтэрнэт‑кавярнях, ва унівэрсытэтах ды офісах.

Насамрэч, застацца ананімным і абыйсьці забарону на наведваньне пэўных сайтаў можна карыстаючыся звычайнай флэшкай і адмысловым бясплатным браўзэрам Torpark.

Torpark уяўляе сабой крыху мадыфікаваную вэрсію бясплатнага браўзэра Firefox, якая перасылае пакеты праз сетку ананімнай перадачы дадзеных Tor. Прынцып дзеяньня гэтай сеткі зводзіцца да наступнага: замест таго каб праходзіць наўпрост ад адпраўніка да атрымальніка, пакеты дадзеных у сетцы Tor перасылаюцца па выпадковых маршрутах праз некалькі сэрвэраў.

Сэрвэры выкарыстоўваюць зашыфраваныя злучэньні і хаваюць усе сьляды перасыланьня інфармацыі такім чынам, што ні ў адной кропцы немагчыма вызначыць, адкуль або куды накіроўваюцца дадзеныя. Пры гэтым самі сэрвэры, якія удзельнічаюць у ланцужку па перасыланьні інфармацыі, ведаюць толькі тое, ад якога вузла яны атрымалі дадзеныя і на які вузел іх перадаюць. Іншымі словамі, поўны маршрут сэрвэрам Tor невядомы. Адзін і той жа ланцужок выкарыстоўваецца для злучэньня на працягу прыкладна хвіліны, пасьля чаго выбіраецца новы маршрут.

Torpark абараняе вас адначасова з двух бакоў. Правайдэр альбо інтэрнэт‑кавярня ня могуць вызначыць, якія сайты наведваў іх карыстальнік, а адміністратары сайтаў ня могуць вызначыць сапраўдны IP‑адрас, а гэта значыць і фізычнае месцазнаходжаньне карыстальніка.

Падрабязьней на сайце Studenty.by

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай35

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Усе навіны →
Усе навіны

Шуневіч з жонкай не выйгралі права на паляванне на мядзведзя. Конкурс праводзіла арганізацыя Шуневіча4

«Пякельная праца». Беларуска расказала, як зарабіць 200 рублёў у дзень на чарніцах

Прадставілі новую калекцыю школьнага адзення на будучы сезон ФОТЫ3

На лідара «Палаца» Алега Хаменку завялі крыміналку за супрацу з медыя2

Мінчане скардзяцца, што ў горадзе вельмі моцна смярдзіць. Санстанцыя кажа, што непакоіцца няма пра што5

Фэйкавая журналістка «Новая газета Еўропа» спрабавала ўзяць інтэрв’ю ў Паўла Латушкі4

Што насамрэч знаходзіцца побач з курскім пляжам, на якім ад украінскіх дронаў пацярпелі людзі4

Беларусы ва Уроцлаве плятуць маскіровачныя сеткі для Украіны1

На вайне ва Украіне загінуў расійскі актывіст, які быў супраць вайны і заклікаў не ісці на яе4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай35

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць