Культура2828

Спаса-Праабражэнскую царкву чакае эўрарамонт

Навуковы кіраўнік рэстаўрацыі Ўладзімер Ракіцкі спыніў сваю працу на знак пратэсту.

Спыняецца рэстаўрацыя самае старажытнае сьвятыні Беларусі ‑‑ Спасаўскае царквы ХІІ стагодзьдзя ў Полацку. Да сёлетняга «Славянскага базару» у Віцебску тут зробяць «эўрарамонт». І выканаюць яго маскоўскія фірмы.

Больш як 15 гадоў навуковым кіраўніком рэстаўрацыі гэтага выбітнага помніка быў мастак Уладзімер Ракіцкі. Ён са сваімі калегамі вынайшоў унікальную сыстэму аднаўленьня старажытных фрэсак, дзякуючы якой ўдаецца захоўваць і пазьнейшыя слаі жывапісу.

Рэч у тым, што ў Полацку першасны жывапіс закрыты размалёўкамі XVI‑‑XIX ст. і гэтыя размалёўкі маюць пэўную эстэтычную й гістарычную каштоўнасьць. Таму іх ня проста сашкрабаюць са сьцянаў, але ашчадна фрагмэнтамі расслойваюць. Такім чынам яны могуць экспанавацца ў іншых месцах. Некалькі вялікіх фрагмэнтаў зьнятага са сьценаў старасьвецкага алейнага жывапісу пачатку XIX ст. перададзеныя ўжо ў Полацкую карцінную галерэю.

За сваю доўгагадовую працу Ўладзімер Ракіцкі ў 2000 годзе быў уганараваны прэміяй «За духоўнае адраджэньне».

Натуральна, такая карпатлівая работа вымагала шмат часу. Цяперашняму кіраўніцтву культурнага ведамства гэта не спадабаалася. Чыноўнікі паставілі пытаньне рубам: беларускія рэстаўратары мусяць скончыць усю працу за паўгоду.

Варта нагадаць, што сыстэматычнае ўзнаўленьне самых старажытных фрэсак у Полацку праводзіцца вось ужо чвэрць стагодзьдзя. Сама рэстаўрацыя пачалася з купала, і на сёньня работы трываюць у верхняй частцы сьценаў. Тут першыя фрэскі найбольш захаваліся, і тое, што было адкрыта, дае ўсе падставы назваць шэдэўрам сярэднявечнага жывапісу. Усяго за 15 гадоў адкрытыя і адрэстаўраваныя прыкладна 150 з 600 квадратных мэтраў фрэскавага росьпісу XII ст.

Улады захацелі працэс рэстаўрацыі прысьпешыць. Гэта здарылася пасьля наведваньня Полацку прэм’ер‑міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім. Улады хочуць скончыць усё да візыту А.Лукашэнкі, што мае адбыцца сёлета 5 чэрвеня, на Дзень Сьвятой Эўфрасіньні.

Да гэтага дня плянуецца 150 кв.м ужо адкрытых фрэсак XII стагодзьдзя закансэрваваць, а заадно аднавіць расейскі алейны жывапіс ХІХ ст. у рэшце храму. Плянуецца таксама ўрачыста ўсталяваць новую сярэбраную рaку для мошчаў сьвятое. Купал пакрыюць золатам. Ператынкуюць царкву звонку. У сярэдзіне сьвятыні зробяць абзорную пляцоўку з жалезнымі лесьвіцамі.

Больш неадпаведную ідэю для старажытнага помніка прыдумаць цяжка, мяркуюць рэстаўратары. На іхную думку, навукова таксама ніяк не абгрунтаваная ідэя стварэньня ў Спасаўскай царкве дарагой мазаічнай падлогі, якая нібыта мае адпавядаць першапачатковай. Але самае прыкрае: унікальныя фрэскі аддаюццца ў рукі расейскіх рэстаўратараў, якія раней на аб’екце не працавалі.

Працы па рэстаўрацыі будуць даручаныя Міжабласному навукова‑рэстаўрацыйнаму мастацкаму ўпраўленьню пры Міністэрстве культуры й масавых камунікацыяў Расеі, якое раней выконвала працы ў Суздалі, Ноўгарадзе й Македоніі. Расейскія ж будаўнікі з кампаніі «Урал‑аспект» будуць мяняць дах, залаціць купал і крыж царквы.

Беларускіх рэстаўратараў абурае тое, што праект «экспрэс‑рамонту» Спаса‑Праабражэнскае царквы быў зацьверджаны без навуковае й архітэктурнае экспертызы. І тым больш без уліку праекту рэстаўрацыі, распрацаванага У.Ракіцкім з калегамі.

Сам У.Ракіцкі пазьбягае камэнтаваць сытуацыю. Аднак стала вядома, што на знак пратэсту У.Ракіцкі спыніў сваю працу й накіраваў на імя міністра культуры ліст, у якім просіць адхіліць яго ад навуковага кіраўніцтва рэстаўрацыяй храму.

Царква была пабудаваная ў XII ст. на загад сьвятой Эўфрасіньні Полацкай. Менавіта ў гэтай бажніцы перахоўваюцца мошчы Прападобнай Эўфрасіньні. Гэта сапраўдны цуд – тое, што гэтая царква захавалася да нашага часу й што ў ёй захаваліся выкананыя больш як 800 гадоў таму фрэскі. Сёньня сьцены Спасаўскае царквы ўтрымліваюць культурныя слаі многіх пакаленьняў у выглядзе напластаваньняў, падобных да палімпсэсту. Пасьпешлівасьць тут, бадай, недарэчная. Помнікі – ня тая сфэра, дзе праходзяць штурмаўшчына і валюнтарызм.

Агенцтва БелТА і карэспандэнт «Советской Белоруссии» і «Российской газеты» Віктар Корбут пра сытуацыі.

БЕЛТА
БЕЛТА
БЕЛТА
БЕЛТА
БЕЛТА
Российская газета

Каментары28

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Нежывым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ6

Нежывым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Былога міліцыянера асудзілі за распальванне варожасці і залічылі ў тэрарысты

ЦАХАЛ атакаваў штаб-кватэру праекта, які займаецца распрацоўкай ядзернай праграмы3

ЗША могуць ударыць па Іране тактычнай ядзернай зброяй19

Шматдзетная маці з Мінска эмацыйна растлумачыла Лукашэнку, чаму беларускі не хочуць нараджаць63

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу11

Моцна вырасла колькасць аўтамабіляў на выезд з Беларусі2

Пяскоў: Забойства Вярхоўнага лідара Ірана Хаменеі «адкрые скрыню Пандоры»13

У Фінляндыі запусцілі найбуйнейшую ў свеце пясчаную батарэю. Як гэта працуе?1

У Малдове на гей-прайдзе зноў засвяціўся «старакаталіцкі святар» з Наваградка, пра якога не было нічога чуваць больш за 5 гадоў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нежывым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ6

Нежывым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць