Здарэнні1515

У Лідзе ўзніклі праблемы з пітной вадой — яна пахне ацэтонам

Мясцовая ЖКГ тлумачыць гэта рамонтам на водазаборнай станцыі і рэкамендуе кіпяціць ваду перад ужываннем.

Раніцай 28 студзеня многія жыхары Ліды адчулі ў пітной вадзе з кранаў хімічны пах. Як паведамляе мясцовы сайт Lida.info, першапачаткова скаргі на якасць вады паступалі ад жыхароў вуліц Тухачэўскага, Рыбыноўскага і Гастэлы. Таксама пах ці то ацэтону, ці то сальвенту адчувалі і жыхары іншых раёнаў горада, адзначае сайт.

Здарэнне з вадой у Лідзе справакавала хвалю чутак. На інтэрнэт-форуме пішуць пра магчымую аварыю на адным з хімічных заводаў горада; пра пацярпелых, змешчаных у бальніцу з атручваннямі; пра раскупленую ў магазінах бутыляваную пітную ваду.

Нашы чытачы з Ліды, якія жывуць у адным з раёнаў, дзе ўзніклі праблемны з вадой, пацвярджаюць наяўнасць непрыемнага паху ад вады. Пры гэтым яны не ведаюць ніводнага факта шпіталізацыі кагосьці з блізкіх ці знаёмых.

Афіцыйна

Тым часам, мясцовая служба ЖКГ праз лідскі тэлеканал паведаміла прычыны здарэння:

«Сёння жыхары асобных раёнаў Ліды адчулі незвычайны пах пітной вады, што выклікала сумневы: ці прыдатная яна для выкарыстання і ці бяспечна гэта для здароўя? Высветлілася, што сапраўды па хімічных параметрах ёсць невялікія адхіленні, але яна адпавядае нарматывам і не ўяўляе пагрозу здароўю насельніцтва. А непрыемны пах выкліканы тым, што мінулай ноччу з-за моцных маразоў былі прыняты меры па прадухіленні прамярзання трубаправода.

У гэты час у асобных зонах на водазаборы «Бароўка» праходзіў рамонт, у тым ліку і афарбоўка памяшканняў. З-за гэтага адбылося насычэнне падаванай вады пахамі рамонту. Усе нязручнасці будуць ліквідаваны на працягу 24 гадзін, то бок да заўтрашняй раніцы. Да гэтага часу вадой карыстацца можна, але папярэдне яе неабходна пракіпяць».

Каментары15

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку50

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

Аднаго з лідараў страйкама «Беларуськалія» змясцілі ў іміграцыйную турму ЗША17

У Гродне падлетак праглынуў вялікую костачку ад нектарына. Дактарам давялося пакарпець5

У тыктоку паказалі, як вырабляюць бабруйскі зефір ручной работы. Людзі здзівіліся7

Для беларускага рубля прыдумаюць новы графічны знак25

У БРСМ паставілі новага лідара8

Памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка. Яму было 42 гады3

Чэмпіёнка па тайскім боксе перабіла тату з тварам Лукашэнкі ў сябе на назе7

ААН апраўдваецца — Белы дом западозрыў арганізацыю ў сабатажы праз праблемы падчас выступу Трампа2

Лукашэнка зноў ляціць да Пуціна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку50

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць