Спорт33

Фантастычная хуткасць Домрачавай: Дар'я ўзляцела на 2-е месца ў мас-старце

І ўшчыльную наблізалася да Магдалены Нойнер у агульным заліку.

Беларуска Дар’я Домрачава заняла другое месца ў мас-старце на 12,5 км на этапе Кубка свету па біятлоне, што прайшоў у нарвежскім Халменколене.

Дар’я чатыры разы спудлавала, а пасля апошняй стральбы яна наогул сышла на дыстанцыю 6-й, але за сотні метраў абагнала Мары Дарэн, Мары Лор Брунэ, Хэлену Экхальм і Тэю Грэгарын.

Першае месца заняла немка Андрэа Хенкель (38:01,2, 1 промах), Домрачава саступіла ёй 26,6 секунды.

У агульным заліку Кубка свету Дар’я ўшчыльную наблізілася да Магдалены Нойнер, што сёння праз хваробу не бегла.

У Нойнер — 816 балаў, у Дар’і — 795.

Гэта дзяcяты подыум Дар’і ў сезоне (3-4-3) і 29-ы ў кар’еры (6-10-13).

У чацвер Домрачава выйграла срэбра ў спрынце, у суботу — бронзу ў гонцы пераследу (г.зн. пагоні).

***

Наступны этап Кубка свету па біятлоне адбудзецца ў фінскім Канціялахці з 10 па 12 лютага (спрынт, гонка пераследу, эстафета).

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Усе навіны →
Усе навіны

Візавы цэнтр Іспаніі ў Маскве, якім карысталіся многія беларусы, спыніў прыём дакументаў4

Спецслужбы Украіны заявілі пра сваю датычнасць да выбухаў на чыгунцы ў Расіі3

Зваротны зыход: Польшча стала нечаканым прытулкам для ізраільцян9

«Я зноў ратую людзей». Чэмпіёнка муай-тай восем гадоў працавала на «хуткай» у Беларусі, а цяпер робіць гэта ў Польшчы

Лявону Вольскаму — 60 гадоў13

Украінскія пляжныя футбалісты адмовіліся гуляць з Беларуссю. Таму Беларусь становіцца бронзавым прызёрам Суперфіналу Еўралігі21

У Ленінградскай вобласці сышоў з рэек яшчэ адзін цеплавоз, машыніст загінуў2

Нарадзіўся ў Данецку, падтрымлівае рускі свет — што вядома пра дацэнта БДУ, які дапамагае тапіць у судзе журналіста Ільяша?19

Жыхар Смаргонскага раёна зрабіў музей на сцяне адрыны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага28

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць