Сьмех і грэх з гэтым «J_морс»-ам. Яны другі год запар не захацелі выйсьці на сцэну, бо… у залі другі год запар сядзеў Аляксандар Мілінкевіч. А з тым Мілінкевічам радасьць і гора… Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч.
У ноч з 25 на 26 лютага ў канцэртнай залі «Менск» адбылася «Рок‑каранацыя». Рок‑карону году атрымала гомельская група «Rasta». Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч.
Сьмех і грэх з гэтым «J_морс»-ам. Яны другі год запар не захацелі выйсьці на сцэну, бо… у залі сядзеў Аляксандар Мілінкевіч. А з тым Мілінкевічам радасьць і гора. Радасьць — што палітык такога ўзроўню, ды ходзіць на такі канцэрт. А гора — бо страшна. То ж арганізатары нават тэлефанавалі ды ўпрошвалі: вы ж, не дай Бог, не прыходзьце. А ён кажа: ды я не як палітык, а як чалавек сабе білет купіў. І такі прыйшоў. Але зьлітаваўся: на сцэну дарыць кветкі не выходзіў. Хоць авацыя была б яму гарантаваная, як і летась. Ясна хоць бы там, што пры называньні імёнаў кшталту «J_морс» ці «Смолава» ў залі разьліваўся дзікі сьвіст.
Барыс Тумар
«Каралі» па намінацыях:
«Найлепшы выканаўца хіп‑хопу году» — гурт «Городская тоска» з альбомам «С миром» (выдавец «Go‑Records», Гомель).
«Кліп году» — «Apple Tea» групы «Apple Tea» (рэж. Уладзімір Янкоўскі).
«Лепшая песьня году» — «Гадзючнік», выканаўца — група «N.R.M.»
«Выканаўца году» — Ян Маўзэр (група «Tav.Mauzer»).
«Альбом году» — «Босиком по мостовой» групы «J_морс».
«Праэкт году» — зборнік твораў розных выканаўцаў «Прэм’ер Тузін 2006».
«Рок‑выканаўца году» — Атмараві, за альбом «Романтика».
«Папулярны выканаўца году» — група «J_морс» за альбом «Босиком по мостовой».
«Пазытыўная музыка» — група «Нагуаль» за альбом «У земли под юбкой».
«Традыцыя і сучаснасьць» — група «Ur’ia» за альбом «Калі‑чакра».
«Сьпеўная паэзія» — Зьміцер Вайцюшкевіч за альбомы «Танга з ружай» на вершы У.Някляева і «Калыханкі».
«Цяжкая музыка» — гомельская група «Rasta» за альбом «The Age of Movement».
«Рок‑карона году» — група «Rasta».
Спэцыяльныя прызы:
«Надзея году» — група ВИА «Визит»
«Найлепшы замежны выканаўца беларускага рок‑н‑рола» — група «Daimos» (Смаленск).

Ян Маўзэр (група «Tav.Mauzer») перамог у намінацыі «Выканаўца году»


Рок-карону году, а таксама карону ў намінацыі «Цяжкая музыка» атрымаў гомельскі гурт «Rasta».

J_морс традыцыйна праігнараваў Рок-Каранацыю. У мінулым годзе гурт адмовіўся выйсьці на сцэну з-за прысутнага ў залі Аляксандра Мілінкевіча.

Затое Мілінкевіч сярод гледачоў Каранацыі быў папулярны больш за «J_морс».

Гурт B:N

Госьці цырымоніі — гурт «Куклы»

Спэцыяльны прыз у намінацыі «Найлепшы замежны выканаўца беларускага рок-н-рола» атрымаў гурт «Daimos» са Смаленску

Прыз глядацкіх сымпатыяў дастаўся «Старому Ольсе»

Ня ўсе датрывалі да канца канцэрту

Пазытыўная музыка ад «Вірус Ліха»

У намінацыі «Сьпеўная паэзія» карону ўзяў Зьміцер Вайцюшкевіч

«Праект году» — «Прэм'ер Тузін 2006»

«Apple Tea»
Каментары