Надвор'е11

У Беларусі ад заўтрашняга дня пацяплее. Да мінус 14-24

На ўсім усходзе краіны мароз застанецца экстрэмальным.

Метэаролагі адзначаюць, што ў Паўночным паўшар’і ў гэтым годзе адзначаецца рэдкі феномен.

Парушана традыцыйнае размеркаванне вятроў і суадносін зон высокага і нізкага ціску.
Так, у Арктыцы, Ісландыі, паўночных раёнах Канады і ЗША ўжо на працягу трох тыдняў трымаецца незвычайна цёплае надвор’е.

Затое Цэнтральную і Усходнюю Еўропу, Міжземнамор’е і Паўночную Афрыку засыпала снегам і скавала маразамі. Снег ляжыць нават у пустыні Сахара.

У Беларусі, на шчасце, ад заўтрашняга дня мае трохі пацяплець. Уначы ў Мінску будзе «ўсяго» мінус 14.
Але ў Віцебску ўначы на панядзелак па-ранейшаму прагназуецца мінус 24, у Магілёве і Гомелі — мінус 23. (Уначы з суботы на нядзелю ў Гомелі было мінус 29, а ў Брагіне — аж 34! Таму прагрэс ёсць.)
Нават у Брэсце сіноптыкі не абяцаюць на наступным тыдні аніводнай ночы, цяплейшай за мінус 12.
Праўда, на Берасцейшыне ўдзень паветра будзе стабільна прагравацца да мінус 3–8.

Вялікія маразы пратрымаюцца яшчэ як мінімум тыдзень.
Сёлетняя зіма — самая халодная ад 1984/1985 года, калі ў краіне масава вымерзлі сады.

Колькасць ахвяр анамальных халадоў у Еўропе перавысіла 500 чалавек, снег выпаў нават у пустыні Сахара.
На працягу апошніх сутак сітуацыя асабліва абвастрылася ў Італіі і Харватыі.

Так,

на Апенінскі паўвостраў абрынулася новая хваля снегападаў.
На ачыстку вуліц у Рыме кінутыя вайскоўцы. У сталіцы працягвае дзейнічаць распараджэнне мэра, якое забараняе рух матацыклаў.

Дзесяткі італьянскіх паселішчаў ізаляваныя ад свету снегавымі заносамі, многія дарогі застаюцца непраходныя.

Больш за 60 тысяч жыхароў усходніх правінцый Румыніі апынуліся адрэзаныя ад свету.

У некаторых месцах таўшчыня снежнага покрыва дасягае сямі метраў!
Для дастаўкі людзям прадуктаў і прадметаў першай неабходнасці мабілізаваны падраздзяленні выратавальнікаў, паліцыі і арміі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж40

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Усе навіны →
Усе навіны

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах16

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»16

Рубіа патлумачыў заяву Трампа пра зброю для Украіны за кошт НАТА

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай9

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў3

Макрон заявіў пра гатоўнасць адправіць ва Украіну 50 тысяч вайскоўцаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж40

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць