Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»77

“Падначаленыя Лукашэнкі прапануюць яму прадаць Беларусь”

Так сьцвярджае маскоўская прэса. Камэнтуе ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Сёньняшняя маскоўская прэса ажыўлена камэнтуе зьвесткі пра намеры Менску распачаць прыватызацыю шэрагу буйных прадпрыемстваў.

Сьцьвярджаецца, што адпаведныя прапановы ўтрымліваюцца ў пляне мерапрыемстваў па стабілізацыі сытуацыі на ўнутраным валютным рынку і дасягненьні станоўчага сальда замежнага гандлю ў 2007 годзе. Дакумэнт, піша маскоўская прэса, падрыхтаваны Міністэрствам эканомікі Беларусі паводле ўрадавага даручэньня.

“Падначаленыя Лукашэнкі прапануюць яму прадаць Беларусь”, – кідка паведамляе "Время новостей".

Ласыя кавалкі беларускай ўласнасьці пэўна ж вабяць расейскіх алігархаў. Але Масква адразу пачынае зьбіваць кошты.

Так, дружна згадваюць, як у свой час іхняя “Балтыка” бы фанэра над Парыжам праляцела над менскай “Крыніцай”. Крыніца (во які калямбур!:), блізкая да Крамля, выказала ў інтэрвію “Ведомостям” засьцярогу, што “Менск зноў можа выставіць сацыялістычна-бандыцкія умовы продажу і завысіць цану актываў у 10 разоў. У расейскіх кампаніях ня дурні сядзяць, каб марнаваць такія грошы”.

Але ці не зарана распачаўся звон?

Ці разгоніцца Аляксандар Лукашэнка даваць адмашку на маштабны распродаж “фамільнага срэбра”?

Кіраўнік Беларускага саюзу прадпрымальнікаў Аляксандар Патупа схільны лічыць, што кіраўніцтва зараз выбірае між двума варыянтамі, і зусім ня выключаны варыянт рэквізыцыйны: “Грошы дзеля кампэнсацыі стратаў ад росту коштаў на энэргарэсурсы можна атрымаць ня толькі шляхам лібэралізацыі, але і сацыялістычнымі мэтадамі, калі дзяржава адбірае ўсё, што трапіцца пад руку”.

Палітоляг Андрэй Фёдараў таксама мяркуе, што кіраўніцтва краіны да апошняга будзе старацца захаваць вагары кантролю за ўласнасьцю, тую ж “залатую акцыю”, напрыклад.

Зь іншага боку, ціск эканамічных цяжкасьцяў пэўна ж будзе толькі нарастаць. І ў гэтай сытуацыі, кажа Фёдараў, у гульню на эканамічным полі мог бы паспрабаваць уступіць Захад.

Такім чынам, ужо ня трэба быць вялікім экспэртам, каб зразумець, што беларускі цуд атрымаў прабоіну ніжэй за ватэрлінію. Каб яе заткнуць, патрэбныя грошы, шмат грошай. Распачаўся ліхаманкавы пошук крэдытаў. І вось настаў этап пакутлівага ваганьня ў пытаньні прыватызацыі.

Адмыслоўцы кажуць, што беларуская эканамічная мадэль па вялікім рахунку асуджаная.

Пытаньне – пра варыянты яе незайздроснага лёсу.

Ведаючы мэнтальнасьць айчыннага кіраўніцтва, можна меркаваць, што болей імаверны варыянт, калі адсякаць сацыялістычны хвост будуць за некалькі разоў. І паспаліты люд адчуе на сабе ўсе выдаткі такога шляху.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА35

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Гомеля расіяне паставяць помнік князю Паскевічу4

Польскі фермер расказаў, як набыў трактар Belarus, а цяпер пакутуе1

Міністр унутраных спраў Польшчы: Закрыццё мяжы будзе часовым, але адменяць яго не аўтаматычна10

У Польшчы затрымалі беларускага шпіёна і высылаюць аднаго з дыпламатаў2

Беларуская чыгунка прадае вагоны, якімі раней абслугоўваліся маршруты ў Еўропу1

Да чаго прывядзе поўнае закрыццё мяжы з Польшчай19

У Непале жонку аднаго экс-прэм'ера пабілі разам з мужам, а жонку другога спалілі жыўцом10

Кампаніі, якія арганізуюць паездкі ў Польшчу, адмяняюць рэйсы3

Венгрыю ўсё ж прымусілі адмаўляцца ад расійскага газу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА35

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць