Усяго патроху4141

Вандалы: на Прыпяці высякаюць векавыя дубы 

У адной з самых маляўнічых мясцін Беларусі высечана больш за 15 дубоў.

Гэта было бадай адно з самых вядомых і маляўнічых месцаў па дарозе з Мінска ў Тураў.
Адкрытая прыпяцкая абалона ў ваколіцах вёскі Боркі з раскіданымі на адкрытым прасторы дубамі-волатамі была прыкладам гарманічнага спалучэння сельскагаспадарчага ландшафту і прыроды.

Унікальны ландшафт быў прыязны не толькі для людзей. Тут было адно з апошніх стабільных месцаў гнездавання сіваграка ў Беларусі, і арнітолагі і турысты заўсёды прыпыняліся пры дарозе, каб паназіраць за гэтай цудоўнай птушкай. Тут гняздзіўся пугач і іншыя рэдкія віды.

Гэтым месцам ганарыўся вядомы пінскі эколаг Аляксей Дуброўскі, які прыклаў шмат намаганняў дзеля захавання гэтых дубоў падчас меліярацыі поймы. Летась Аляксей пайшоў з жыцця, і па нейкай злой іроніі, амаль адразу былі знішчаныя і ягоныя дубы.

Усяго высечана больш за 15 дубоў, і працы па высечцы яшчэ працягваюцца.
Не пашкадаваныя былі нават дрэвы, на якіх былі размешчаны адмысловыя дуплянкі для сіваграка.

АПБ звярнулася ў Мінпрыроды з запытам высвятліць, на якой падставе былі высечаныя дубы, а таксама з просьбай спрыяць больш жорсткаму кантролю за захаваннем дрэў у пойме Прыпяці. Але назад 200-гадовых волатаў гэта ўжо не верне.

Паводле непацверджанай інфармацыі, дубы былі весечаны па загадзе старшыні Гомельскага аблвыканкама, які наведаў рэгіён з інспекцыяй. Лесасечны білет быў выдадзены гаспадарцы «Ляскавічы», падпарадкаванай Кіраўніцтву справаў прэзідэнта, у якой, дарэчы, месціцца адна з рэзідэнцый Аляксандра Лукашэнкі.

«Ляскавічы» — буйны вытворца дубовага паркету.

Каментары41

Цяпер чытаюць

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале адмянілі забарону на сацсеткі пасля масавых пратэстаў зумераў, у ходзе якіх загінулі 19 чалавек6

49-гадовая мінчанка стала студэнткай ВНУ2

У мінскай СДЮШАР 29-гадовы трэнер ударыў вучня — а калі атрымаў вымову, то неўзабаве памёр3

«Фандрайзінг — як спатканні… для нізкіх мужчын». Дзмітрый Гурскі, кіраўнік Flo Health, расказаў пра досвед прыцягнення інвестыцый

Сілавікі затрымалі пару, якая заснавала адзін з найбуйнейшых таксапаркаў краіны4

Як праходзіць уезд у Латвію па новых правілах. Расказваюць відавочцы8

Вынесены прысуд бацьку ў Краснаярскім краі, які атруціў сям'ю дыхлафосам — чацвёра дзяцей памерлі5

Жыхар Вілейкі злавіў сома вагой 44 кілаграмы — гэта рэкорд3

У Кальварыйскім касцёле ў Мінску вісіць укрыжаванне Хрыста, якое належала вялікаму князю Ягайлу?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»99

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць