Культура22

Пераможца «Залатой літары» — Сяргей Харэўскі

З кнігай «Сто твораў ХХ стагоддзя. Нарысы па гісторыі мастацтва і архітэктуры Беларусі найноўшага часу».

Прэмія заснаваная ў 2004 годзе. У розныя гады ёю ўзнагароджваліся Аксана Бязлепкіна, Уладзімір Арлоў, Севярын Квяткоўскі, Сяргей Харэўскі, Андрэй Федарэнка, Леанід Галубовіч.

На «Залатую літару — 2011», паводле спісу Глобуса, прэтэндавалі 10 кніг:

1. Ян Максімюк. «Словы ў голым полі» (эсэ).
2. Сяргей Календа. «Іржавы пакой з белымі шпалерамі» (проза).
3. Лявон Вольскі. «Міларусь»(проза).
4. Марыя Мартысевіч. «Амбасада» (паэзія).
5. Артур Клінаў і Вольга Архіпава. «Беларускі авангард 80-х» (альбом).
6. Сяргей Харэўскі. «Сто твораў ХХ стагоддзя» (нарысы).
7. Павал Касцюкевіч. «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (проза).
8. Алесь Бяляцкі. «Літаратура і нацыя» (артыкулы).
9. Арнольд Макмілін. «Пісьменства ў халодным клімаце» (артыкулы).
10. Уладзімір Лобач. ULASLOVY (вершы).

У фінал выйшлі:

1. Лявон Вольскі. «Міларусь» — 13%;
2. Алесь Бяляцкі. «Літаратура і нацыя» — 20%;
3. Сяргей Харэўскі. «Сто твораў ХХ стагоддзя» — 67%.

Адам Глобус такім чынам пракамэнтаваў вынікі інтэрнэт-галасавання: «Я згодны з вынікамі. Прычым, два разы я ставіў галасаванне, і два разы яно паказвала Сяргея Харэўскага — «Сто твораў ХХ стагоддзя. Нарысы па гісторыі мастацтва і архітэктуры Беларусі найноўшага часу». Прычым, перамога чаканая. Некалькі гадоў таму я даваў прэмію таксама яму, але ён яе падзяліў з Севярынам Квяткоўскім. І Сяргею дасталася толькі палова. Я палічыў, што калі чалавеку дастаецца палова, то нічога страшнага, калі я вылучу яго другі раз. І працяг кніжкі, якая атрымала ўжо палову, і дададак да яе атрымаюць другую палову».

Навіна пра перамогу заспела Сяргея Харэўскага ў Вільні: «

Гэта кніга не толькі пра мастацтва і не толькі пра мастакоў, колькі пра лёс нашай радзімы, пра лёс людзей. Тут цэлы ружанец лёсаў самых розных людзей, розных нацыянальнасцяў, які склаўся ў XX стагоддзі з імі.
Там нямала гістарычнай фактуры, там нямала сведчанняў людзей, якіх я яшчэ заспеў, з якімі я паспеў пагаварыць. Ну і, канечне, гэтая кніга разлічаная на тых, хто шануе мастакоў, любіць мастацтва, на тых, хто творыць сам».

Традыцыйна прэмія «Залатая літара» ўручаецца 25 сакавіка. Цырымонія адбываецца ў адной з мbнскіх кавярняў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Усе навіны →
Усе навіны

Магчыма, менавіта тут была вязніца Кейстута. Археолаг прыадкрывае сакрэты Крэўскага замка15

Як мінімум 68 мігрантаў загінулі ля берагоў Емена ў выніку крушэння лодкі, дзясяткі зніклі без вестак3

Расія моцна пашкодзіла важны мост у Херсоне. Ці кажа гэта пра падрыхтоўку да дэсанту на правы бераг?2

Лукашысты вераць, што змогуць зняць санкцыі ні за што. Гэта рэальна?25

У Вільні ў смеццевым кантэйнеры непадалёк ад амбасады Расіі знайшлі часткі цела забітага падлетка8

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?10

Японцы з дапамогай 3D-друку пабудавалі дом з зямлі, а не бетону1

У Беларусі з'явілася вакансія з заробкам 33 тысячы рублёў. Каго шукаюць?1

У Празе на хакейным турніры на лёд выбегла раз'юшаная маці аднаго з гульцоў ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць