Грамадства2929

Прапановы Мілінкевіча перамаглі на Палітрадзе 8:4

Дата Кангрэсу не прызначаная. Вінцук Вячорка быў адзіным, хто галасаваў і за праект Мілінкевіча, і за праект Калякіна.

Дата Кангрэсу не прызначаная. Вінцук Вячорка быў адзіным, хто галасаваў і за праект Мілінкевіча, і за праект Калякіна.

У Менску сёньня прайшло чарговае паседжаньне Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Праводзіў паседжаньне Аляксандар Мілінкевіч. Галоўным пунктам абмеркаваньня Палітрады была дата правядзеньня Кангрэсу дэмакратычных сілаў. Перад галасаваньнем праходзілі актыўныя і вельмі эмацыйныя дэбаты.

Прафэсар Юры Хадыка заявіў, што дата Кангрэсу мусіць быць названая, як мага хутчэй, бо Палітрада пачынае губляць уплыў ня толькі ўнутры краіны, але і ў замежжы. Хадыка прывёў у прыклад візыт Уты Цапф, якая сёньня праводзіць сэмінары для прадстаўнікоў улады.

Першым на галасаваньне быў вынесены праект Аляксандра Мілінкевіча, які грунтаваўся на прапанаваным Вінцуком Вячоркам дакумэнце «Кампраміс дзеля адзінства». Гэты праект прадугледжвае правядзеньне Кангрэсу і падрыхтоўку да яго, але не называе яе канкрэтныя даты. Яна мусіць быць вызначаная пасьля дасягненьня пагаджальнай камісіяй кансэнсусу па складзе дэлегатаў і парадку дня. «За» прагаласавала восем чалавек, «супраць» – чатыры, адзін устрымаўся.

Ужо пасьля гэтага са сваім праектам выступіў старшыня ПКБ Сяргей Калякін. Прынцыпова ён нічым не адрозьніваўся ад праекта Мілінкевіча, апроч таго, што называў канкрэтныя даты правядзеньня Кангрэсу – 21‑22 красавіка. Калякін папрасіў дзесяць хвілін, каб паразмаўляць зь лідэрам Партыі БНФ Вінцуком Вячоркам. Галасаваньне дало наступныя вынікі: «за» – 6 чалавек, супраць – 7.

Варта адзначыць, што ў галасаваньнях браў удзел намесьнік старшыні БСДП (Г) Анатоль Ляўковіч, які прагаласаваў «за», хоць БСДП (Г) па сёньня яшчэ афіцыйна не далучылася да Палітрады. Вінцук Вячорка быў адзіным, хто прагаласаваў за два праекты.

Сяргей Калякін, зразумеўшы, што яго прапановы не праходзяць, заявіў, што ўжо бліжэйшым часам можа выйсьці зь ліку сяброў Палітрады, а Кангрэс можа быць праведзены і з тымі суб’ектамі Палітрады, якія маюць жаданьне прыняць у ім удзел. Ужо пасьля паседжаньня Калякін прызнаўся, што ў той момант у яго было вялікае жаданьне сысьці з паседжаньня.

Назаўтра Калякін зь Лябедзькам заплянавалі правядзеньне сустрэчы прыхільнікаў правядзеньня Кангрэсу 21‑22 красавіка. Яна пройдзе а 12:30 на офісе АГП. Мілінкевіч у сваю чаргу адразу па сканчэньні працы Палітрады накіраваўся ў Барысаў. Там ён зьбіраецца падтрымаць сябру Партыі БНФ Анатоля Аскерку, які праз суд зьбіраецца абскарджваць незаконнае звальненьне з працы.

Каментары29

Цяпер чытаюць

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?

Усе навіны →
Усе навіны

Як называюць беларускія грыбы ў розных кутках краіны1

Марскі дрон ГУР знішчыў групу элітных расійскіх вадалазаў у бухце Наварасійска7

На рэканструкцыі Чырвонага касцёла будаўнікі збіраліся выкінуць пакінутыя там іконы і кнігі11

У Мінску Даўгінаўскі тракт злучаць з праспектам Машэрава КАРТА2

«Пачым шклянка бульбы?» У сеціве праз слёзы смяюцца з ураджаю3

Мінскія ўлады пракаментавалі чуткі пра адмену станцыі метро «Прафсаюзная»6

Intercars таксама адмяніла рэйс у Літву

«Пояс крэпасцяў» на Данбасе: чаму ён важны для Украіны1

Што адбываецца з квіткамі на аўтобусы з Мінска ў Вільню пасля масавай адмены рэйсаў? Гэта нешта ненармальнае20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць