Свет

Арменія правяла дэмакратычныя выбары

Апазіцыя прайшла ў парламент, партыі ўлады перамаглі.

Кіраўнік доўгатэрміновай місіі назіральнікаў ад БДІПЧ АБСЕ Рыханна Секерынская заявіла, што ў цэлым паралменцкія выбары ў Арменіі прайшлі спакойна, транспарэнтна з захаваннем асноўных свабод чалавека. Гэта высокая ацэнка для постсавецкай прасторы. Арменія — краіна Усходняга Партнёрства з Еўрасаюзам, якая раней рабіла стаўку на саюз з Расіяй.

Мінулыя прэзідэнцкія выбары ў Арменіі былі азмрочаны крывавымі сутычкамі ў Ерэване. На гэты раз усё адбылося спакайней.

У Арменіі частку дэпутатаў абіраюць па прапарцыйнай сістэме, другую частку — у мажарытарных акругах.

Паводле вынікаў апрацоўкі 100% бюлетэняў, лідзіруючай палітычнай сілай застаецца кіруючая Рэспубліканская партыя Арменіі (РПА), да якой належыць і прэзідэнт Серж Саргсян. Партыя набрала 44% галасоў.
У адну кааліцыю з ёй уваходзіць партыя «Квітнеючая Арменія», якая заняла другое месца з 30% галасоў.

У той жа час у парламент прайшоў апазіцыйны блок Армянскі нацыянальны кангрэс экс-прэзідэнта Левона Тэр-Петрасяна з 7,1% галасоў
(бар’ер для выбарчых блокаў складаў 7%, для партый — 5%). Партыі «Спадчына» і «Дашнакцутюн» атрымала па 6%, партыя «Адзіная Радзіма» — 5%.

Пасля апрацоўкі вынікаў з аднамандатных акруг высветліцца, ці Рэспубліканская партыя будзе кіраваць самастойна, ці зноў утворыць вялікую ўрадавую кааліцыю.

Каментары

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар3

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчыну-псіхолага з лагапедычнага цэнтра кінулі за краты за ўваходжанне ў склад нейкага «экстрэмісцкага фарміравання»6

Еўрапейцы куплялі ў Кітаі ўсё, цяпер пачалі купляць і аўтамабілі. Прамысловасць Германіі абвалілася да ўзроўню 2005 года32

Азаронак: Трэба адмяняць да ядрэні фені ўсялякія выбары52

Беларускі дызайнер прадае звычайны камень з Нарачы за $20001

Беларускія дальнабойшчыкі ўсё часцей выбіраюць для працы Германію замест Польшчы і Літвы. Расказваюць пра заробкі10

Колькі сяброў можа быць у чалавека ў эпоху сацсетак? Навуковец падлічыў4

«Раней Марзалюк выступаў у калоніі, што экстрэмісты — ворагі народу. А апошні раз — што трэба ўмець дараваць»10

11‑гадовую школьніцу з Брэста збілі за парушэнне правілаў гульні2

Ізраіль і ХАМАС падпісалі дамоўленасці ў межах першага этапу мірнага плана

больш чытаных навін
больш лайканых навін

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар3

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць