Культура99

Беларускую цымбалістку крыўдзяць на Еўрабачанні?

Аляксандра Дзенісеня выйшла ў фінал конкурса маладых музыкантаў «Еўрабачанне-2012» (Eurovision Young Musicians).

Трансляцыя конкурса адбудзецца 11 мая.

У Вену, дзе пройдзе фінал, Аляксандра паехала разам з бацькамі і кампазітарам Уладзімірам Кур’янам. Яго твор «Канцэртына для цымбалаў, струннага аркестра і ўдарных інструмэнтаў» яна і будзе выконваць.

Педагог Аляксандры, прафесар Акадэміі музыкі Тацьцяна Сяргеенка паехаць з вучаніцай не змагла, бо ляжыць у шпіталі. Кажа, што паездку на конкурс аплаціла дзяржава, але канцэртны строй — шытую на замову сукенку, туфлі — рыхтавалі самі.

Сяргеенка вельмі перажывае, што ў Вене няма нармальных умоваў для рэпэтыцый. Галоўнай несправядлівасцю яна лічыць парадак выступоўцаў: «Яе без тлумачэння паставілі граць першай з сямі.

Гэта самы нявыйгрышны нумар. Усе забудуцца на першага. А паводле лёсавання яна была шостай, перадапошняй.
Што хочуць, тое і робяць. А свайго аўстрыйскага скрыпача паставілі сёмым. Цягнуць сваіх! Невыноснае стаўленне да нашых, невыноснае! — кажа Сяргеенка са слязьмі ў голасе. — Я ёй туды тэлефаную за свае грошы. Настройваю яе, каб яна жорстка гаварыла з аркестрам. Яна ангельскай мовай выдатна валодае. Стаіць метраном 156 — грайце ў гэтым тэмпе».

У фінале, апроч беларускі, выступяць маладыя музыканты з Арменіі, Аўстрыі, Чэхіі, Нямеччыны, Нарвегіі і Польшчы.

Аляксандра Дзенісеня нарадзілася ў 1994 годзе. Яе мама — доктар-нарколаг, тата — інжынер. У рэспубліканскую гімназію-каледж, якую мае скончыць у гэтым годзе, пайшла з першага класа. Дырэктар установы Андрэй Калядзіч кажа пра яе як пра адну з найлепшых вучаніц: «Яна дасягнула найвышэйшых вынікаў у асваенні інструмента.

І сам факт яе выхаду ў фінал з такім інструментам — цымбалы, які ўсё ж не класічны, а народны, — дэманструе акадэмічны статус гэтага інструмента».

Па словах Андрэя Калядзіча, на цымбалах выконваецца вельмі складаны рэпэртуар. Але

тое, што ў фінале класічнага Еўрабачання будзе выконвацца музыка сучаснага беларускага кампазітара, — гэта сур’ёзнае прадстаўленне нацыянальнага мастацтва на еўрапейскім узроўні.

Таццяна Сяргеенка кажа пра сваю вучаніцу як пра бліскучую выканаўцу. Яна ня раз атрымлівала стыпендыі фонду прэзідэнта Беларусі, удзельнічала ў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах, рабілася іх лаўрэаткай. Выступала на адной сцэне з Уладзімірам Співаковым, Максімам Венгеравым, Мікалаем Пятровым, Яўгенам Бушковым.

У конкурсе Eurovision Young Musicians могуць удзельнічаць музыкі, якім яшчэ не споўнілася 19 гадоў, таму для Дзенісені — гэта апошняя магчымасць. Граць можна на любым інструменце, але выконваюцца толькі творы для саліста з аркестрам. Таццяна Сяргеенка кажа, што для «Канцэртына», якое выконвае Дзенісеня, у аркестры не знайшлося гонгу. «Я кажу ім: раз няма ў вас гонгу, стаўце тамтам з шостай сімфоніі Чайкоўскага! Патрабуйце ўсе інструменты!

Аркестр ёй пляскаў на першай рэпэтыцыі. Але, ізноў жа, з аўстрыйскім выканаўцам яны рэпэтуюць гадзіну, а з ёю — 10 хвілінаў!»

Аляксандра Дзенісеня ўжо другі раз прадстаўляе Беларусь на Eurovision Young Musicians. У 2010 годзе разам з ёю ўдзельнічаў віялянчэліст Іван Карызна, які тады трапіў у фінал і заняў 4 месца. На наступны год Карызна стаў лаўрэатам міжнароднага конкурса Чайкоўскага ў Маскве. Цяпер ён вучыцца ў Парыжы ў Нацыянальнай кансерваторыі.

Па словах Таццяны Сяргеенкі, Аляксандру, якая ў гэтым годзе сканчае музычны каледж, прыме любая кансерваторыя свету.

Адразу пасля выступу ў Вене яна мае граць у Брэсце на конкурсе імя Жыновіча. Удалы выступ на падзеі рэспубліканскага маштабу дасць маладой цымбалістцы магчымасць без іспытаў паступіць у Беларускую акадэмію музыкі і атрымаць два мільёны рублёў.
Удзел у Eurovision Young Musicians ніякіх фінансавых выгодаў для выканаўцы ня нясе.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў15

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Старшыня парламента Чэхіі выклаў відэа, як дапамагае здымаць украінскі сцяг з будынка6

Служба бяспекі Лукашэнкі не пускала простых мазырчукоў на мост цераз Прыпяць, пакуль той яго адкрываў11

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома12

У Беларусі паставілі першы аўтамат са шкарпэткамі1

Па кнізе беларускі, якая стала бестселерам у нас і ў Расіі, здымуць фільм8

Нямецкі генерал: Расія магла б пачаць невялікую атаку супраць NATO ўжо заўтра4

Расіяне не змогуць атрымліваць шэнгенскія мультывізы11

Памерла вядомая беларуская мастацтвазнаўца Мая Яніцкая3

На базу, дзе стаіць самалёт Трампа, даставілі падазроны пакет з белым парашком. Некалькі чалавек захварэлі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў15

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць