Спорт11

Веласпорт: Паміж жыццём і смерцю

Хроніка трагічных здарэнняў.

Трагічны выпадак з 20-гадовай Палінай Жук не першы падобны для беларускага веласпорту. У чэрвені 2009 загінула знакамітая велагоншчыца Зінаіда Стагурская.

38-гадовай спартсменкі не стала падчас трэніроўкі ў Віцебскай вобласці. На 93-м кіламетры аўтадарогі мяжа Расійскай Федэрацыі — Віцебск — Гомель яе збіў аўтамабіль «Хонда ЦР-В» з расійскімі нумарамі.

На аўтамабілі «ВАЗ-2104» ехаў трэнер, а за ім на адлегласці 10 метраў Зінаіда Стагурская. Аўтамабілі размінуліся, а раварыстка трапіла пад колы «Хонды». Памерла Зінаіда на месцы.

Стагурская была пераможцай Tour de France, а таксама чэмпіёнкай свету.

Увогуле ж, веласпорт з’яўляецца адным з найбольш небяспечных відаў спорту. Трагедыі ў ім здараюцца дастаткова часта. Узгадаем хаця б апошнія выпадкі.

Літаральна за два дні да смерці Паліны Жук у Навасібірску загінуў вядомы расійскі гоншчык Сяргей Родзін. Ён не справіўся з кіраванне ровара на трампліне. Памёр у рэанімабілі. Версія, што прычынай стала звычайная стомленасць.

Год назад на этапе шматдзёнкі «Джыра д’Італія» загінуў бельгійскі гоншчык Воўтар Вейланд. За 20 кіламетраў да фінішу хлопец зваліўся з ровара. Дактары спрабавалі ўратаваць жыццё, але ўсё было дарэмна.

Пад коламі аўтамабіля год таму загінула аўстралійка Карлі Хіберт. Гэта здарылася падчас трэніровак у ваколіцах італьянскага Кома.

У 2010 у славенскім горадзе Ясеніца загінуў велагоншчык Юрэ Робіч. Збіў спартоўца мясцовы жыхар. Славенскі раварыст неаднаразова перамагаў у экстрэмальных гонках.

У жніўні 2009 у Італіі не стала 19-гадовага ўкраінскага велагоншчыка Аляксандра Шапавала. Падчас спаборніцтваў ён зляцеў у кювет. Атрымаў шматлікія траўмы і спыніць кравацячэнні ўжо не атрымалася.

Шапавала выступаў за каманду «Прамачыкла Неры». У той жа год з у камандзе была яшчэ адна тарагедыя. Падчас гонкі спынілася сэрца 22-гадовага італьянца Фабіа Фацыё.

Зноў Расія. У ліпені 2008 у Пензенскай вобласці машына збіла чэмпіёна Расіі, трохразовага пераможцу Кубка Францыі Дзяніса Кудашоў. Пасля сутыкнення спартсмен змог пражыць толькі 15 хвілін.

У чэрвені таго ж года п’яны кіроўца ў Мексіцы пратараніў групу веласіпедыстаў. Гэта была традыцыйная гонка ў горадзе Матамарас. У выніку адзін чалавек загінуў, а яшчэ 9 атрымалі траўмы.

У студзені 2008 грузавік збіў брытанскага велагоншчыка Джэйсана Макінтайра. Ён рыхтаваўся да пекінскай Алімпіяды ў маленькім шатландскім гарадку Форт-Уільям. Макінтайр памёр па дарозе ў бальніцу.

Каментары1

Цяпер чытаюць

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў2

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

Важыць 73 кг, і гэта пасля таго, як патаўсцеў у шпіталі. Анжаліка Борыс распавяла пра сустрэчу ў турме з Анджэем Пачобутам9

У Сейме Літвы прапанавалі, каб пасля 5 гадоў жыцця ў краіне здавалі экзамен па літоўскай для падаўжэння ДНЖ24

Шпаргалкі на вусцілках і ў батоне — выкладчык сабраў калекцыю найлепшых студэнцкіх шпаргалак і выставіў яе ў вузе

Стваральнік саўндтрэку для World of Tanks адсвяткаваў у Мінску свой развод7

Беларусь можа адправіць у космас яшчэ адну касманаўтку6

Пяскоў: Цяпер ідзе вайна і нам яе трэба выйграць9

У Маладзечне мужчына незвычайна падзякаваў жонцы за нараджэнне дачкі2

ААНаўская прамова Трампа: пра эскалатар, які спыніўся проста на хаду, супраць міграцыі і зялёнай энергетыкі26

Андрэй Стрыжак застанецца ў «Байсоле», але не кіраўніком24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў2

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць