Улада

Суд абараніў Мінабароны і Мін’юст ад Стэфановіча і Бандарэнкі

Судзьдзя Цэнтральнага раёну Менску Алена Сямак адмовіла ў задавальненьні пазову намесьніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянціна Стэфановіча і кіраўніка інфармацыйна-асьветніцкай установы «Плятформа» Андрэя Бандарэнкі да Міністэрства абароны і Міністэрства ўнутраных спраў.

Яны патрабавалі прызнаць неправамернымі дзеяньні дзяржаўных ведамстваў, у выніку якіх праваабаронцы былі ўключаныя ў сьпіс грамадзян, якім забаронены выезд за межы краіны. Падставай для ўключэньня спадароў Стэфановіча і Бандарэнкі ў сьпіс невыязных сталася, нібыта, ухіленьне ад вайсковага прызыву.

Падчас судовага разгляду прадстаўнік Міністэрства абароны паведаміў, што ніякіх прэтэнзіяў да спадароў Стэфановіча і Бандарэнкі ягонае ведамства ня мае, а прадстаўнік МУС заявіў, што прычынай іх уключэньня ў сьпіс невыязных стаўся нібыта тэхнічны збой кампутарнай праграмы.
Акрамя таго, ён уручыў пазоўнікам пісьмовае пацьверджаньне, што імёны праваабаронцаў зь пераліку невыязных выключаныя. У выніку судзьдзя Алена Сямак пакінула пазоў Валянціна Стэфановіча і Андрэя Бандарэнкі без задавальненьня.

Гэтая ж судзьдзя сёньня працягвала разгляд пазову старшыні БХК Алега Гулака да Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства юстыцыі. Праваабаронцу паведамілі, што ён быў уключаны ў сьпіс невыязных з ініцыятывы Мін’юсту, бо мае нібыта судовыя запазычанасьці. Аднак падчас судовага працэсу прадстаўнік Міністэрства юстыцыі адмаўляў, што такая ініцыятыва паходзіла ад Мін’юсту, а прадстаўнік МУС таксама спасылаўся на памылкі ў працы кампутарнай праграмы. У сваю чаргу, Алег Гулак удакладніў свае патрабаваньні, выкладзеныя ў пазове, і папрасіў суд прызнаць дзеяньні зацікаўленых міністэрстваў неправамернымі. У выніку судзьдзя Алена Сямак перанесла разгляд справы на 31 ліпеня на 15:30.

Валянцін Стэфановіч і Андрэй Бандарэнка заяўляюць, што ня маюць пэўнасьці, ці дасьць ім выдадзеная даведка пра выключэньне са сьпісу невыязных магчымасьць свабодна выяжджаць за межы краіны. Гэтаксама як і Алег Гулак, яны лічаць сваю забарону на выезд адмыслова сплянаванай, незаконнай і палітычна матываванай.

19 ліпеня дырэктара інфармацыйна-асьветніцкай установы «Плятформа» Андрэя Бандарэнку, скарга якога таксама павінна была разглядацца ў судзе сёньня, даставілі ў КДБ. Яго азнаёмілі з пастановай пра пастаноўку на прафіляктычны ўлік у КДБ. Гэта зьяўляецца падставай для часовага абмежаваньня выезду за межы краіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы2

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Вайна Расіі і Украіны — асабісты канфлікт, а Пуцін не сустракаецца з Зяленскім, бо яго не любіць9

Работнікаў дзяржпрадпрыемстваў абавязваюць непасрэдна пералічваць грошы на Беларускі Чырвоны Крыж2

Пасля канцэрта Каржа з Польшчы дэпартавалі трох беларусаў6

Рэжысёр Вудзі Ален узяў удзел у Маскоўскім тыдні кіно, дзе захапляўся Расіяй і Дастаеўскім6

Жлобінскі водаканал наглядна паказаў, чаму нельга кідаць вільготныя сурвэткі ва ўнітаз9

Бункеры, укладанні ў знешнасць замест розуму. Баючыся эры штучнага інтэлекту, людзі кідаюцца ў крайнасці2

У Лідзе да Дня беларускага пісьменства з'явіліся лаўкі-пазлы

У ДТЗ пад Івацэвічамі загінулі пяць чалавек

Вэнс заявіў пра гатоўнасць Пуціна да «вялікіх кампрамісаў» па Украіне6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы2

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць