ЗША глыбока занепакоены нядаўнімі падзеямі ў Беларусі.
«ЗША глыбока занепакоены нядаўнімі падзеямі ў Беларусі, у тым ліку рашэннем беларускага ўрада выдварыць шведскага пасла і прымусіць Швецыю адклікаць усіх дыпламатаў з Мінска», — гаворыцца ў заяве прадстаўніка Дзярждэпартамента Патрыка Вентрэла.
«Гэтыя дзеянні, як і выгнанне ў 2008 годзе амерыканскага пасла, толькі ўзмацняюць самаізаляцыю Беларусі», — цытуе Вентрэла РІА Новости.
Нагадаем, на мінулым тыдні Мінск экстранна пакінуў пасол Швецыі Стэфан Эрыксан, якому ўлады Беларусі адмовілі ў прадаўжэнні акрэдытацыі. Дыпламата абвінавацілі ў дэструктыўнай дзейнасці.
8 жніўня МЗС Беларусі выступіла з заявай, у якой абвясціла, што супрацоўнікі беларускага пасольства ў Швецыі ў поўным складзе адкліканы з гэтай краіны. У сваю чаргу шведскаму боку прапанавана прыняць аналагічныя меры і адклікаць усіх сваіх дыпламатаў з Мінска да 30 жніўня.
Каментары