Грамадства2222

КДБ адказвае шведам: Лепш сядзець у беларускай турме, чым у літоўскай

У нас за незаконнае перасячэнне мяжы — 2 гады, літоўцы могуць даць 10.

Следства прагназавала, што арганізатар і ўдзельнікі незаконнага перасячэння беларускай мяжы на лёгкаматорным самалёце 4 ліпеня адмовяцца прыязджаць у Беларусь для дачы паказанняў КДБ, бо разумеюць, што ўчынілі злачынства. Аб гэтым заявіў БелаПАН начальнік цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязей Камітэта дзяржбяспекі Аляксандр Антановіч.

Сваю адмову прыехаць у Мінск арганізатары «плюшавага дэсанта» абнародавалі ў выглядзе адкрытага ліста на імя Аляксандра Лукашэнкі, апублікаванага 14 жніўня на сайце шведскага піяр-агенцтва Studio Total.

Зварот з’яўляецца адказам на позвы, якія КДБ накіраваў шведам на мінулым тыдні. Прадстаўнікам Studio Total — удзельнікам акцыі Хане Ліне Фрэй, Перу Кромвелу і Томасу Мазэці было прадпісана на працягу 10 дзён з’явіцца ў следчы аддзел КДБ для ўдзелу ў следчым дзеяннях (допыце). «Адмова або ўхіленне сведак або пацярпелых ад дачы паказанняў у ходзе папярэдняга следства або дазнання караецца штрафам, або папраўчымі работамі тэрмінамі да 2 гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да 6 месяцаў у адпаведнасці з арт. 402 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь», — гаварылася ў позвах за подпісам следчага КДБ Тарнаўскага.

Аляксандр Антановіч звярнуў увагу на тое, што, згодна з беларускімі законамі, незаконнае перасячэнне мяжы караецца пазбаўленнем волі на тэрмін да 2 гадоў, згодна з літоўскімі — да 10.

Ён нагадаў, што ў адным з інтэрв’ю Пер Кромвел заявіў, што правядзенне піяр-акцыі для яго важней, чым выкананне законаў, «што гаворыць аб яго безадказнасці». «Ён з саўдзельнікамі спалохаўся, у гэтым ніхто і не сумняваўся», — заявіў прадстаўнік беларускага КДБ.

«Уцягнуць у правакацыю грамадзян суверэннай дзяржавы (мабыць, маюцца на ўвазе Антон Сурапін і Сяргей Башарымаў, якія знаходзяцца цяпер пад вартай) лёгка, а дапамагчы ім не хапіла духу», — канстатаваў Антановіч.

Гаворачы пра далейшыя дзеянні КДБ, ён сказаў, што следства цяпер чакае афіцыйны адказ ад Літвы і Швецыі на просьбу аб аказанні прававой дапамогі пры расследаванні справы аб незаконным перасячэнні мяжы.
Пры гэтым Антановіч звярнуў увагу на тое, што з гэтай сітуацыі праваахоўныя структуры любой дзяржавы зробяць адназначную выснову аб тым, што незаконнае перасячэнне мяжы — гэта крымінальнае злачынства.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Памёр народны артыст Беларусі Яраслаў Еўдакімаў — выканаўца хітоў «Зачарованая мая» і «Фантазёр»15

Памёр народны артыст Беларусі Яраслаў Еўдакімаў — выканаўца хітоў «Зачарованая мая» і «Фантазёр»

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна дапускае замарожванне вайны, але на пэўных умовах3

«Робім проста нерэальныя рэчы». Амерыканскі бізнэсмен беларускага паходжання дапамагае вайскоўцам УСУ з ампутацыямі пачаць новае жыццё2

Пад Мінскам пачаў працаваць смеццеперапрацоўчы завод2

ЗША могуць у якасці гарантый бяспекі закрыць неба над Украінай1

Ілля Шкурын не змог паляцець на матч у Шатландыю, бо не мае пашпарта

Арганізатар байдарачных сплаваў расказаў, што стаіць на перашкодзе турызму, апрача прусакоў у гатэлях2

Вакансія ў «Нашай Ніве»: мантажор тыктокаў 3

Вызваліўся палітвязень, якому двойчы працягвалі тэрмін1

Рэдактар Reform.news Паўлючэнка зрабіў стаўку: У Беларусі пройдзе ці першая сустрэча Зяленскага і Пуціна, ці самі перамовы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр народны артыст Беларусі Яраслаў Еўдакімаў — выканаўца хітоў «Зачарованая мая» і «Фантазёр»15

Памёр народны артыст Беларусі Яраслаў Еўдакімаў — выканаўца хітоў «Зачарованая мая» і «Фантазёр»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць