Культура33

«ЛіМ» і «Звязда» аб’яднаюцца ў холдынг да 1 кастрычніка

Аб гэтым журналісту TUT.BY расказалі ў «ЛіМе». Нагадаем, у выніку аб’яднання з’явіцца выдавецкі дом «Звязда», які, магчыма, узначаліць ініцыятар і арганізатар аб’яднання, галоўны рэдактар газеты «Звязда» Алесь Карлюкевіч.

Плануецца, што тэматыкай новага выдавецтва будзе культура.

Пакуль асаблівых змен у холдынгу «Літаратура і мастацтва» не заўважылі. Першы намеснік дырэктара рэдакцыйна-выдавецкай установы «ЛіМ» Алесь Бадак рассказаў TUT.BY, што, па сутнасці, яго ўстанова далучаецца да «Звязды», таму ўсе пытанні трэба адрасоўваць кіраўніцтву газеты. «Усе выданні, якія на сённяшні дзень уваходзяць у рэдакцыйна-выдавецкую установу „Літаратура і мастацтва“ (газета „Лiтаратура i мастацтва“, часопісы „Полымя“, „Маладосць“, „Нёман“, „Вожык“. — TUT.BY) застаюцца. Мы пакуль чакаем, калі будуць падпісаны канкрэтныя дакументы», — паведаміў Алесь Бадак.

Пакуль супрацоўнікі выдавецтва не скарачаліся, толькі атрымалі ўведамленне аб рэагранізацыі ўстановы: «Усе творчыя стаўкі засталіся, нават, бяром новых работнікаў, калі ў штаце не хапае. Прымусова ніхто нікога не звальняў — гэта я магу сказаць адназначна».

Праўда, як стала вядома, з 1 жніўня працы пазбавіўся загадчык аддзела прозы пісьменнік Андрэй Федарэнка, які, дарэчы, заняў сёмае месца ў рэйтынгу самых паспяховых пісьменнікаў Беларусі партала TUT.BY.

Як пракаментавала кіраўніцтва «Літаратуры і мастацтва», у Андрэя Міхайлавіча скончыўся кантракт. Яму было прапанавана перайсці на поўную стаўку, але пісьменнік адмовіўся. «Вы ж разумееце, пасада, якая патрабуе заўсёднай работы з аўтарамі, не можа займаць толькі паўстаўкі», — кажа Алесь Бадак.

Галоўны рэдактар газеты «Звязда» Аляксандр Карлюкевіч размаўляць с журналістам адмовіўся, спаслаўшыся на занятасць.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Усе навіны →
Усе навіны

Як мінімум 68 мігрантаў загінулі ля берагоў Емена ў выніку крушэння лодкі, дзясяткі зніклі без вестак3

Расія моцна пашкодзіла важны мост у Херсоне. Ці кажа гэта пра падрыхтоўку да дэсанту на правы бераг?2

Лукашысты вераць, што змогуць зняць санкцыі ні за што. Гэта рэальна?25

У Вільні ў смеццевым кантэйнеры непадалёк ад амбасады Расіі знайшлі часткі цела забітага падлетка7

Японцы з дапамогай 3D-друку пабудавалі дом з зямлі, а не бетону

У Беларусі з'явілася вакансія з заробкам 33 тысячы рублёў. Каго шукаюць?1

У Празе на хакейным турніры на лёд выбегла раз'юшаная маці аднаго з гульцоў ВІДЭА1

У Сочы затрымалі дзяўчат і хлопца, якія рабілі сэлфі на фоне палаючай нафтабазы5

«Дар Марэны». На Дзятлаўшчыне знайшлі неапаганскае надмагілле6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць