Літаратура5151

Віктар Шніп. Грыбы

1.

ты ідзеш у грыбы
ты ідзеш па грыбы
ты ідзеш за грыбамі
праз туман у лагчавіне
і ўзыходзячае сонца над лесам
як грыб які табе сніўся
у далёкім дзяцінстве
дзе ўсе дрэвы і грыбы
былі вялікімі

2.

грыбы- гэта прыгажосць
якая ў час грыбнога надвор'я
промнямі сонца
выціскаецца з зямлі
як зубная паста з цюбіка

3.

лясы-гэта грыбныя княствы
у якія мы
нібы татара-манголы
робім набегі
і выразаем усіх
і маладых і старых
а грыбы пасля нас
зноў вырастаюць
і нас не баяцца
бо прыдзе час
і мы станем старымі
нібыта грыбы
якія любіць збіраць
і збірае смерць

4.

няма дажджоў-няма грыбоў
і толькі мухаморы
як зачараваныя чырвоныя шапачкі
што неслі сваім бабулям піражкі
сустракаюцца ў цябе на шляху
і ты спыняешся каля іх
як галодны воўк

5.

ты ходзіш па лесе
у пошуках грыбоў
як у пошуках мінулых дзён
калі ты быў малады і багаты
і цябе шукалі жанчыны
як ты цяпер шукаеш грыбы

6.

грыбы на балотах
сярод камароў і жабаў
нібыта высланыя з лясоў
за тое што не здымалі шапак
перад Лесавіком

7.

некаторыя грыбы
вельмі сэксуальныя
але яны сэксам не займаюцца
бо баючыся абразання
і хаваючыся ад людзей з нажамі
трацяць сваю сэксуальнасць
паміраюць не спазнаўшы
ні сэксу ні абразання

8.

лісічкі-гэта грыбное золата
створанае алхімікамі Лесавікамі
і мы збіраем грыбное золата
і радуемся як дзеці
свайму сабранаму багаццю
ходзячы па грыбніцах

як па Млечных шляхах

9.

восенню старыя пні
кучаравяцца апенькамі
якія як маленячкія талеркі-антэны
ловяць сонечныя промні
і павучкі лясныя
іх уплятаюць у свае павуціны
як у белыя вершы
але не ўсе мы ведаем пра гэта
зрываючы з пнёў апенькі
як старасвецкія парыкі

10.

калі не было чаго есці
людзі збіралі грыбы
і ратаваліся імі ад голаду
а ён еў мухаморы
каб пакінуць гэты свет
які падобны на грыб
пад якім заўсёды
некаму не хапае месца
каб жыць і не думаць
пра грыбы якія можна есці
каб пазбавіцца голаду

11.

ты вяртаешся з грыбоў
праз туман у лагчавіне
у якой бачыцца родная хата
як святло ў канцы тунэля
і сонца якое ўзыйшло над лесам
як залаты кош з грыбамі
які напоўнілі вавёркі
прачнуўшыся раней за цябе
калі ты ішоў у грыбы
калі ты ішоў па грыбы
калі ты ішоў за грыбамі

1-3.10.2012.

Каментары51

Цяпер чытаюць

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі3

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Усе навіны →
Усе навіны

На фоне адкрыцця Польшчай мяжы Мінск прапануе адкласці тэхнічныя перамовы з Літвой11

Ціханоўская: Я вітаю планы Польшчы адкрыць памежныя пераходы25

Расійская радыёстанцыя «Суднага дня» сціхла з-за ўдару беспілотніка4

Рыбак злавіў у Беларусі гіганцкага судака — гэта рэкорд2

Прэм'ер Літвы: Мы павінны быць гатовыя да новых пагроз з Беларусі2

Зяленскі паказаў запуск ракет «Доўгі «Нептун» па тэрыторыі Расіі3

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі56

Заўтра чакаюцца моцныя дажджы, мокры снег, пахаладае да мінус 8°С

Ігар Тур з жонкай пасяліўся ў лукашэнкаўскім эксперыментальным пасёлку. Каб метр яму абышоўся танней, усе камунікацыі аплацілі з бюджэту31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі3

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць