Эканоміка

Пасяджэнне рады па замежных інвестыцыях пройдзе 15 лістапада

VII пленарнае пасяджэнне кансультацыйнай рады па замежных інвестыцыях пройдзе 15 лістапада ў Мінску. Яно адбудзецца ў Нацыянальнай бібліятэцы ў межах Беларускага інвестыцыйнага форуму, паведаміў на прэс-канферэнцыі 18 кастрычніка кіраўнік-партнёр па Беларусі кампаніі «Эрнст энд Янг» Павел Лашчанка.

«Мы чакаем прыезду шматлікіх знакавых замежных фігур бізнесу», — сказаў ён.

Паводле слоў эксперта, кансультацыйная рада — «устояная форма супрацоўніцтва». Лашчанка нагадаў, што рада была створана ў 2001 годзе. «Такія аналагі ёсць у Расіі, Казахстане і ва Украіне. Кампанія „Эрнст энд Янг“ з’яўляецца каардынатарам з боку замежных удзельнікаў», — адзначыў ён.

Папярэдняе пленарнае пасяджэнне беларускай рады адбылося ў лістападзе 2009 года.
«Потым быў вызначаны перапынак з-за шэрагу прычын, была турбулентнасць з перастаноўкамі ва ўрадзе, Сяргей Румас правёў два пашыраныя пасяджэнні пастаяннага камітэта. Іх сутнасць зводзілася да таго, што абмяркоўваліся актуальныя пытанні інвестыцыйнага клімату і іміджу Беларусі, апошнія новаўвядзенні ў заканадаўстве», — расказаў кіруючы партнёр.

«Мы чакаем абмеркавання гэтых пытанняў 15 лістапада на больш высокім узроўні, дзе традыцыйна старшынюе прэм’ер-міністр», — паведаміў Лашчанка.

Чакаюцца выступленні рэгіянальных дырэктараў Міжнароднай фінансавай карпарацыі, дырэктар ЕБРР, запрошаныя члены кансультацыйнай рады Расіі, у тым ліку група «Юнілевер», банкаўская група «Юнікрэдыт», група АBB, а таксама члены беларускай рады — «Кока-кола», Нямецкі эканамічны клуб, група Raiffeisen.

«Многія ініцыятывы, якія нарадзіліся ў галовах чыноўнікаў, былі з падачы членаў рады, сярод іх — адмена інстытута „залатой акцыі“, адмена тарыфнай сеткі для камерцыйных арганізацый, адмена абаротных падаткаў, увядзенне электроннага дакументаабароту. Гэтыя ініцыятывы досыць актыўна абмяркоўваліся ў рабочых групах і былі ўхвалены на пасяджэннях пастаяннага камітэта. Мы чакаем, што шэраг ініцыятыў будуць выказаны падчас пленарнага пасяджэння», — рэзюмаваў Лашчанка.

Марына Носава, БелаПАН.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам15

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Усе навіны →
Усе навіны

Міліцыя распрацавала свой мабільны дадатак для прыёму паведамленняў ад грамадзян3

Антыперспірант: наносіць раніцай ці перад сном? Вось правільны адказ2

У Беларусь з Расіі спрабавалі ўвезці больш за тону біўняў мамантаў

У Польшчы сталі разганяць, што беларускія і ўкраінскія дактары давялі пацыента да смерці. Гэта аказалася фэйкам20

Ад шакаладнага сыру да вогненных бургераў: якія навінкі з'явіліся ў Беларусі1

Украінскі дэпутат: Звяржэнне рэжыму ў Беларусі — найлепшая дапамога для Украіны. Але аўтарытарныя рэжымы зносяцца толькі крывёй, а не лозунгамі37

У Мінску нарабілі шмат непатрэбных паркінгаў. Цяпер іх будуць перарабляць3

Платформа Kufar будзе па-новаму здымаць камісію за браніраванні

Прыхільніцу Лукашэнкі абурылі цэны на яго партрэты. Людзі ёй адказалі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам15

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць