У кіеўскім аэрапорце «Барыспаль» затрыманы былы маёр дзяржаховы Украіны Мікалай Мельнічэнка, паведамляепрэс-служба Службы бяспекі Украіны (СБУ).
Мельнічэнка быў абвешчаны ў міжнародны вышук у сувязі з абвінавачваннямі ў разгалошванні дзяржаўнай таямніцы, перавышэнні паўнамоцтваў і падробцы дакументаў.
У 2000 годзе ва Украіне выбухнуў «касетны скандал»: у парламенце быў прадэманстраваны запіс, які Мельнічэнка нібы зрабіў у кабінецеэкс-прэзідэнта .
На запісе голас, падобны на голас Кучмы, аддае загад «разабрацца» з журналістам Георгіем Гангадзэ, чыё абезгалоўленае цела было знойдзена ўвосень 2000 года ў Кіеўскай вобласці.
Каментары