Устаноўчы сход «Маладых хрысціянскіх дэмакратаў» пройдзе 3 лістапада
Устаноўчы сход грамадскай арганізацыі «Маладыя хрысціянскія дэмакраты» пройдзе 3 лістапада ў офісе Партыі БНФ у Мінску,паведамілі на
Актывісты маладзёжнага крыла аргкамітэта па стварэнні БХД 10 кастрычніка падалі 13 заявак на правядзенне ўстаноўчага з’езда грамадскага аб’яднання «Маладыя хрысціянскія дэмакраты» ў розных установах Мінска.
«На сёння адмоўлена ў выдзяленні практычна ўсіх памяшканняў.У тым ліку — у Міжнародным адукацыйным цэнтры, дзе спачатку нам сказалі, што памяшканне свабоднае ў гэты дзень, а потым, даведаўшыся, хто і што праводзіць, адмовілі ў арэндзе», — сказаў Рымашэўскі.
«Усе адмовы, якія да нас прыйшлі, стандартныя. Нібы там праходзяць іншыя мерапрыемствы. Гэта значыць улада вырашыла не даваць нам вялікае памяшканне. Таму мы ўжо зарэзервавалі памяшканне ўправы БНФ на 3 лістапада», — зазначыў Садоўскі.
Каментары