Усяго патроху66

Нацбанк выпусціў памятную манету «Данскі конь»

Нацыянальны банк Беларусі сёння ўводзіць у абарачэнне сярэбраную памятную манету «Данскі конь» серыі «Коні» наміналам Br20, пробай сплаву 925, масай 31,1 г.

Манета мае прамавугольную форму памерам 45×30 мм. З правага і адваротнага бакоў — кант, што выступае па перыметры. Бакавая паверхня манеты з насечкай.

Аверс: уверсе злева — рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры — выява двух коней, якія скачуць стрымгалоў, яны сімвалізуюць дынаміку, скорасць і сілу; уверсе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; унізе злева направа — намінал 20 РУБЛЁЎ, проба сплаву і год чаканкі.

Рэверс: у цэнтры — рэльефны відарыс данскога каня на фоне арнаменту, складзенага з агнястрэльнай зброі (пісталетаў), справа — выкананы метадам тампадруку відарыс афіцэра Данскога казацкага войска перыяду вайны 1812 года вярхом на данскім кані; злева надпіс: ДАНСКІ КОНЬ.

Манета выраблена на манетным двары ТАА «Б. Х. Маерс Кунстпрэгенштальт», Карлсфельд, Германія, якасцю «пруф», тыражом да 6 тыс. штук.

Выпушчаная ў абарачэнне памятная манета з’яўляецца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусі і абавязковая для прыёму па намінальнай вартасці ва ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Нежывым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ6

Нежывым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Мінская міліцыя абвяргае інфармацыю пра маньяка, які дзейнічае ў сталіцы7

Былога міліцыянера асудзілі за распальванне варожасці і залічылі ў тэрарысты

ЦАХАЛ атакаваў штаб-кватэру праекта, які займаецца распрацоўкай ядзернай праграмы3

ЗША могуць ударыць па Іране тактычнай ядзернай зброяй19

Шматдзетная маці з Мінска эмацыйна растлумачыла Лукашэнку, чаму беларускі не хочуць нараджаць63

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу11

Моцна вырасла колькасць аўтамабіляў на выезд з Беларусі2

Пяскоў: Забойства Вярхоўнага лідара Ірана Хаменеі «адкрые скрыню Пандоры»13

У Фінляндыі запусцілі найбуйнейшую ў свеце пясчаную батарэю. Як гэта працуе?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нежывым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ6

Нежывым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць