Грамадства

Лукашэнка хоча быць прэзыдэнтам да 2036 году

Падчас наведваньня Нацыянальнага банку краіны А.Лукашэнка заявіў сёньня ці то жартам, ці то ўсур’ёз, што хоча кіраваць, пакуль золатавалютныя запасы Беларусі не дасягнуць эквіваленту 10 млрд даляраў, у тым ліку залаты – 100 тонаў. На сёньня ён складае 25 тонаў і 1,63 млрд даляраў. Урадам заплянавана, што да 2011 году ён мусіць вырасьці да 32 тонаў і 3 млрд дялараў. Пры захаваньні такіх тэмпаў росту ён дасягне памеру 10 млрд даляраў у 2036 годзе. А.Лукашэнку тады будзе 82 гады.

Падчас наведваньня Нацыянальнага банку краіны А.Лукашэнка заявіў сёньня ці то жартам, ці то ўсур’ёз, што хоча кіраваць, пакуль золатавалютныя запасы Беларусі не дасягнуць эквіваленту 10 млрд даляраў, у тым ліку залаты – 100 тонаў.

На сёньня ён складае 25 тонаў і 1,63 млрд даляраў. Урадам заплянавана, што да 2011 году ён мусіць вырасьці да 32 тонаў і 3 млрд дялараў. Пры захаваньні такіх тэмпаў росту ён дасягне памеру 10 млрд даляраў у 2036 годзе. А.Лукашэнку тады будзе 82 гады.

Вось як пра гэта паведамляе дзяржаўнае агенцтва БелТА:

«Да 2011 года залаты запас Беларусі павінен вырасці да 32 тон золата, золатавалютныя рэзервы - да $3 млрд. Такую задачу паставіў перад Нацыянальным банкам прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, наведваючы сёння Цэнтральнае сховішча Нацбанка.

Прэзідэнт пажартаваў, звяртаючыся да прэсы: "У апошні час усе пытаюць, а колькі Лукашэнка прабудзе на чале ўлады. Мы з Пракаповічам будзем на чале ўлады, пакуль не створым залаты запас 100 тон золата і золатавалютныя рэзервы - $10 млрд."

Як было сёння даложана прэзідэнту, па стану на 1 студзеня 2006 года залаты запас краіны складае 25,02 тоны, а ў валютным эквіваленце - $412,7 млн. Аб’ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі ў вызначэнні спецыяльнага стандарту распаўсюджання даных МВФ склаў $1 296,5 млн. Валавыя актывы Нацбанка ў замежнай валюце, каштоўных металах і камянях складаюць $1 629,6 млн.»

Каментары

Цяпер чытаюць

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі3

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Усе навіны →
Усе навіны

На фоне адкрыцця Польшчай мяжы Мінск прапануе адкласці тэхнічныя перамовы з Літвой11

Ціханоўская: Я вітаю планы Польшчы адкрыць памежныя пераходы25

Расійская радыёстанцыя «Суднага дня» сціхла з-за ўдару беспілотніка4

Рыбак злавіў у Беларусі гіганцкага судака — гэта рэкорд2

Прэм'ер Літвы: Мы павінны быць гатовыя да новых пагроз з Беларусі2

Зяленскі паказаў запуск ракет «Доўгі «Нептун» па тэрыторыі Расіі3

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі56

Заўтра чакаюцца моцныя дажджы, мокры снег, пахаладае да мінус 8°С

Ігар Тур з жонкай пасяліўся ў лукашэнкаўскім эксперыментальным пасёлку. Каб метр яму абышоўся танней, усе камунікацыі аплацілі з бюджэту31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі3

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць