Грамадства11

У справе будаўніцтва новай АЭС «чарнобыльскі фактар» ужо неактуальны

Пытаньне будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі вырашанае і рэвізіі не падлягае. Гэта неаднаразова падкрэсьліваў і Аляксандр Лукашэнка, і кіраўнік Нацыянальнай Акадэміі навук Міхаіл Мясьніковіч, якому даручана мабілізаваць на рэалізацыю глябальнага праекту акадэмічныя структуры.

Пытаньне будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі вырашанае і рэвізіі не падлягае. Гэта неаднаразова падкрэсьліваў і Аляксандр Лукашэнка, і кіраўнік Нацыянальнай Акадэміі навук Міхаіл Мясьніковіч, якому даручана мабілізаваць на рэалізацыю глябальнага праекту акадэмічныя структуры. Пра сур’ёзнасьць намераў сьведчаць і тэрміны, цягам якіх «мірны атам» павінен пачаць сілкаваць беларусаў: ад пачатку будаўніцтва ў 2008 годзе да ўводу першага энэргаблёку пройдзе 3‑4 гады. Ці гатовае беларускае грамадзтва да суседзтва з АЭС?

Плянавы кошт будаўніцтва атамнай электрастанцыі — 2,5‑3 мільярды даляраў у разьліку на два энэргаблёкі па тысячы мэгават. Да 2025 году колькасьць такіх энэргаблёкаў павялічыцца да чатырох. У якасьці будаўнічых пляцовак разглядаюцца варыянты ў Чавускім і Шклоўскім раёнах Магілёўшчыны.

Чавускі варыянт службам геалягічнай выведкі падаецца больш прывабным. Аднак, як кажа начальнік аддзелу арганізацыі кадравай працы Чавускага райвыканкаму Ўладзімер Зелянкоў, пэўнасьці ўсё ж няма:

«На сёньняшні дзень сытуацыя няпэўная. Тое, што станцыю зьбіраюцца будаваць, дык гэта факт. Адна з пляцовак, і можа нават у большай ступені яна верагодная, будзе ў нас. Пакуль мы ўсе слухаем заявы, што будаўніцтва пачнецца ў наступным годзе. Пэўна, пры канцы году будзе большая яснасьць. Да таго ж, на сёньня няма нават пэўных фінансаў — якім коштам станцыю будаваць, паколькі аб’ект ня танны. А тэлефанаваньні йдуць з усёй краіны. Запытваюць: калі пачнуць будаваць, калі прыяжджаць на працу? Людзі вельмі зацікаўленыя, тэлефануюць з Берасьцейшчыны, з усходніх раёнаў: калі ў Чавусах пачнуць будаваць станцыю, хочам прыехаць на працу... Так што, плюс для рэгіёну з гледзішча сацыяльна‑эканамічнага, натуральна, будзе».

Галоўнай мэтай беларускай АЭС — аўтаномія ад імпартных энэргарэсурсаў, перадусім, з Расеі. Падлічана: увядзеньне двух энэргаблёкаў дазволіць зьнізіць спажываньне прыроднага газу да 5 мільярдаў кубамэтраў штогод. Аднак, па іроніі лёсу, у якасьці галоўнага рэалізатара праекту ўсё больш выразна выступае тая ж Расея. Яшчэ некаторы час таму старшыня прэзыдыюму НАН Міхаіл Мясьніковіч больш схільна ставіўся да францускіх распрацовак. Беларускія экспэрты езьдзілі на перамовы з кіраўніцтвам кампаніі AREVA, але вынікам візыту стала нараканьне: францускі бок па незразумелых прычынах «асьцярожнічае».

Пасьля гэтага на адной з прэс‑канфэрэнцый амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў даў зразумець: узаемаадносіны дзьвюх краін у немалой ступені будуць залежаць ад таго, каго Беларусь абярэ ў якасьці генэральнага партнэра на ўзьвядзеньне АЭС. І вось ужо Мясьніковіч кажа: самыя надзейныя АЭС — расейскія. Мой чавускі суразмоўца Ўладзімер Зелянкоў сам паводле адукацыі фізык, заканчваў фізфак БДУ па спэцыялізацыі «ядзерная фізыка». І кажа, што тэхналягічна францускія і расейскія праекты падобныя. Прынамсі, калі параўноўваць, то ў любым выпадку гэта больш бясьпечна, чым Чарнобыль:

«Наколькі я чуў, плянуюцца вода‑вадзяныя рэактары. І францускія, і расейскія распрацоўкі збольшага падобныя. Такія вода‑вадзяныя рэактары досыць бясьпечныя. Гэта не Чарнобыль, дзе вельмі танна і вельмі сярдзіта атрымалася. З улікам цяперашняй сытуацыі і з улікам таго, што прыродныя рэсурсы зьнікаюць, мы нікуды ад гэтага не падзенемся. І нафта скончыцца, і газ скончыцца. А чымсьці трэба ж будзе сагравацца ў нашым клімаце».

Воля беларускага кіраўніцтва да будаўніцтва ўласнай АЭС непахісная. Днямі абвешчана, што ў 2007 годзе Беларусь завершыць тэарэтычныя выпрабаваньні, абярэ стратэгічнага партнэра для рэалізацыі праекта, пасьля чаго неадкладна пачнуцца перамовы з пастаўшчыкамі тэхналёгій і абсталяваньня.

Ігар Карней, Радыё Свабода

Каментары1

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі19

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Літва санкцый з Беларусі не здыме, пакуль не будуць ліквідаваныя прычыны6

ФБР апублікавала відэазапіс уцёкаў меркаванага забойцы Чарлі Кірка8

Былы палітвязень Павел Вінаградаў: Я малады, здаровы і поўны сіл, адзінае, што непакоіць — зубы і вочы6

«Разгледзець засаду». Веласіпедысты і кіроўцы пра патрабаванне спешвацца на пераходзе22

Так выглядае таймлайн Статкевіча, зафіксаваны камерай перахода Каменны Лог ВІДЭА3

Вызвалены журналіст Павел Мажэйка: Мы ўсе ў калоніі бачылі допіс Трампа4

«Запомні: 2027-мы» — Ала Пугачова прадказвае перамены8

«Праверылі пашпарты і не пусцілі». Што расказалі пасажыры аўтобуса, які не паспеў заехаць у Польшчу8

Трамп: Залёт расійскіх беспілотнікаў у Польшчу праз Беларусь мог быць памылкай17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі19

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць