Улада99

Пасол Польшчы: Мы не фінансуем беларускую апазіцыю, мы дапамагаем грамадзянскай супольнасці

«Мы не фінансуем беларускую апазіцыю, мы дапамагаем грамадзянскай супольнасці ў Беларусі — гэта розныя паняцці», — заявіў пасол Польшчы Лешэк Шарэпка сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Адно з пытанняў датычылася дакумента, які нядаўна з’явіўся ў інтэрнэце. У ім змяшчаюцца звесткі пра фінансавую дапамогу польскага МЗС, у тым ліку беларускай апазіцыі. Журналіст, у прыватнасці, пацікавіўся, ці не з’яўляецца гэта, з пункту гледжання пасла, умяшаннем ва ўнутраныя справы Беларусі.

Як заявіў Шарэпка, канкрэтна гэтага дакумента ён не бачыў.

Звычайна, адзначыў ён, падобныя дакументы польскі бок публікуе ў адкрытым доступе.
«Але ёсць краіны, якія выкарыстоўваюць любую інфармацыю для барацьбы з грамадзянскай супольнасцю. Беларусь ставіцца да іх ліку», — дадаў пасол.

Шарэпка паведаміў, што польскае МЗС аказвае дапамогу ў рэалізацыі самых розных праектаў у Беларусі — па барацьбе са СНІДам, дапамогі ў рамонце школы для дзяцей з асаблівасцямі развіцця, у правядзенні канферэнцый, якія арганізуюцца прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.

«У нашым заканадаўстве няма пакарання за такую дапамогу, атрыманую з-за мяжы
(маюцца на ўвазе гранты на дзейнасць грамадзянскай супольнасці). У вас у краіне гэта можа пагражаць турэмным зняволеннем. Калі ёсць такія несупадзенні ў законах, мы павінны паклапаціцца пра бяспеку гэтых людзей», — заявіў Шарэпка.

Пры гэтым польскі дыпламат падкрэсліў: калі сітуацыя ў Беларусі палепшыцца, дакументы аб прадастаўленні фінансавай дапамогі няўрадавым арганізацыям змогуць знаходзіцца ў адкрытым доступе.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў15

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Старшыня парламента Чэхіі выклаў відэа, як дапамагае здымаць украінскі сцяг з будынка6

Служба бяспекі Лукашэнкі не пускала простых мазырчукоў на мост цераз Прыпяць, пакуль той яго адкрываў11

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома12

У Беларусі паставілі першы аўтамат са шкарпэткамі1

Па кнізе беларускі, якая стала бестселерам у нас і ў Расіі, здымуць фільм8

Нямецкі генерал: Расія магла б пачаць невялікую атаку супраць NATO ўжо заўтра4

Расіяне не змогуць атрымліваць шэнгенскія мультывізы11

Памерла вядомая беларуская мастацтвазнаўца Мая Яніцкая3

На базу, дзе стаіць самалёт Трампа, даставілі падазроны пакет з белым парашком. Некалькі чалавек захварэлі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў15

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць