Еўрапейскі саюз перадасць Нобелеўскую прэмію міру ў суме прыкладна 930 тысяч еўра (1,2 млн даляраў ЗША) на патрэбы дзяцей, пацярпелых ад ваенных канфліктаў.
Пра гэта 14 лістапада заявіў старшыня Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу.
«Нобелеўская прэмія міру выступае за прымірэнне ва ўсім свеце, — падкрэсліў Барозу. — Прэміяльныя грошы павінны быць скарыстаны для дабра дзяцей, якія з’яўляюцца не толькі галоўнай надзеяй на будучыню, але і заўсёды станавіліся галоўнымі ахвярамі канфліктаў».
У кастрычніку Нобелеўскі камітэт прысудзіў прэмію міру ЕС за дабратворны ўплыў еўрапейскай інтэграцыі на еўрапейскі кантынент, дзе пасля шматлікіх войнаў усталяваўся працяглы спакой.
Атрымаць прэмію Барозу павінен 10 снежня ў Осла разам са старшынём Еўрапарламента Марцінам Шульцам і старшынём ЕС Херманам ван Рампэем.
Каментары