Свет44

Ярашук: МАП можа заклікаць да ўсёадбымных санкцый супраць Беларусі

Міжнародная арганізацыя працы (МАП) можа заклікаць да санкцый супраць Беларусі і другі раз у сваёй гісторыі прымяніць параграф № 33 статута арганізацыі. Аб гэтым 19 лістапада паведаміў старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук.

«Сёлета МАП кінуты выклік. Упершыню за апошнія гады ад Беларусі ў МАП не была накіравана справаздача аб выкананні рэкамендацый Міжнароднай арганізацыі працы, якая ў папярэднія гады стварала хоць нейкую імітацыю дыялогу», — заявіў Ярашук.

На яго думку, даклад не быў накіраваны ў МАП таму, што пытанне аб прафсаюзным руху ў Беларусі не разглядалася на Міжнароднай канферэнцыі працы, што прайшла ў чэрвені ў Жэневе, пасля чаго беларускі ўрад «палічыў механізм САП зламаным».

Паводле слоў Ярашука, Міжнародная арганізацыя працы ўжо выкарыстала адносна Беларусі практычна ўвесь арсенал прадугледжаных у сваім статуце сродкаў. У сувязі з тым, што сітуацыя з прафсаюзным рухам у краіне горшае, аб чым гаворыцца ў дакладзе па выніках пасяджэнняў Адміністрацыйнай рады МАП, Ярашук не выключае прымянення працэдуры, прадугледжанай параграфам № 33 статута арганізацыі.

У прыватнасці, параграф № 33 прадугледжвае рэкамендацыі да дзеянняў, якія Адміністрацыйная рада МАП «палічыць мэтазгоднымі» для краін, што адмаўляюцца кіравацца рэкамендацыямі Міжнароднай арганізацыі працы. «За ўсю гісторыю арганізацыі гэты параграф быў прыменены адзін раз адносна М’янмы (Бірмы). МАП заклікаў да ўвядзення эканамічных санкцый супраць гэтай краіны, пад ціскам якіх сітуацыя з правамі прафсаюзаў у М’янме стала лепшаць. Не хацелася б, каб Беларусь пайшла дарогай Бірмы», — адзначыў Ярашук. Аднак, дадаў ён, сёлета з’явіліся новыя трывожныя абставіны, як сітуацыя на заводзе «Граніт», якія даюць права ацаніць становішча прафсаюзнага руху ў Беларусі як катастрафічнае. «Беларускі ўрад самаўстараніўся ад вырашэння праблем і даў падставу для такіх жорсткіх ацэнак», — рэзюмаваў Ярашук.

На пытанне, ці не баіцца лідар Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў наступстваў сваіх выказванняў, Ярашук адказаў: «Нас неаднаразова спрабавалі знішчыць. Выстаялі тады, выстаім і цяпер. Мы не вінаватыя, што існуём. Тое, што мы хочам жыць па Канстытуцыі, не наша праблема, а праблема ўлады. Для нас відавочна, што лепш не выпрабоўваць лёс і не спрабаваць ашукаць цэлы свет, а проста вярнуць беларускім рабочым свабоду».

Каментары4

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі19

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Літва санкцый з Беларусі не здыме, пакуль не будуць ліквідаваныя прычыны6

ФБР апублікавала відэазапіс уцёкаў меркаванага забойцы Чарлі Кірка8

Былы палітвязень Павел Вінаградаў: Я малады, здаровы і поўны сіл, адзінае, што непакоіць — зубы і вочы6

«Разгледзець засаду». Веласіпедысты і кіроўцы пра патрабаванне спешвацца на пераходзе22

Так выглядае таймлайн Статкевіча, зафіксаваны камерай перахода Каменны Лог ВІДЭА3

Вызвалены журналіст Павел Мажэйка: Мы ўсе ў калоніі бачылі допіс Трампа4

«Запомні: 2027-мы» — Ала Пугачова прадказвае перамены8

«Праверылі пашпарты і не пусцілі». Што расказалі пасажыры аўтобуса, які не паспеў заехаць у Польшчу8

Трамп: Залёт расійскіх беспілотнікаў у Польшчу праз Беларусь мог быць памылкай17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі19

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць