Грамадства1616

Лазавік: Калі б Статкевіч папрасіў аб вызваленні, яго, напэўна, выпусцілі б

Сакратар Цэнтрвыбаркама выказаўся наконт перспектываў выхаду на волю палітвязня.

Паводле слоў Лазавіка, ён даўно асабіста знаёмы з экс-кандыдатам у прэзідэнты Мікалаем Статкевічам і ўпэўнівае, што раней палітык быў больш памяркоўны ў сваіх палітычных пазіцыях.

«Мне падаецца, што ён спецыяльна выпрацоўвае ў грамадстве такі свой імідж пакутніка. Калі б ён хацеў вызваліцца — ён бы ўжо вызваліўся. Для гэтага дастаткова было б напісаць адпаведную заяву. І яно (пытанне аб вызваленні — Еўрарадыё) было б, хутчэй за ўсё, вырашана станоўча. Але гэта яго асабісты выбар — ён так, як мне падаецца, вызначыўся ў сваіх паводзінах».

Сакратар ЦВК прыгадвае, што падчас «штурма» Дома ўрада ён знаходзіўся ў сваім кабінеце і вымушаны быў выключыць святло і нават кампутар з-за небяспекі, што «дэманстранты запусцяць у яго камянём».

Нагадаем, Мікола Статкевіч быў затрыманы пасля прэзідэнцкіх выбараў, у якіх удзельнічаў у якасці кандыдата. 26 траўня 2011 года асуджаны за арганізацыю «масавых беспарадкаў» да 6 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Знаходзіцца ў турме № 4 г. Магілёва.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Усе навіны →
Усе навіны

Магчыма, менавіта тут была вязніца Кейстута. Археолаг прыадкрывае сакрэты Крэўскага замка15

Як мінімум 68 мігрантаў загінулі ля берагоў Емена ў выніку крушэння лодкі, дзясяткі зніклі без вестак3

Расія моцна пашкодзіла важны мост у Херсоне. Ці кажа гэта пра падрыхтоўку да дэсанту на правы бераг?2

Лукашысты вераць, што змогуць зняць санкцыі ні за што. Гэта рэальна?25

У Вільні ў смеццевым кантэйнеры непадалёк ад амбасады Расіі знайшлі часткі цела забітага падлетка8

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?10

Японцы з дапамогай 3D-друку пабудавалі дом з зямлі, а не бетону1

У Беларусі з'явілася вакансія з заробкам 33 тысячы рублёў. Каго шукаюць?1

У Празе на хакейным турніры на лёд выбегла раз'юшаная маці аднаго з гульцоў ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць