Лёлік Ушкін. Левым вокам66

Сапраўдная гісторыя Чарнобылю

Шаноўны Павал Ізотавіч, чытаў цэлы тыдзень рэпартажы вашых журналістаў Крата і Кальнічэнкі, якія ўвязаліся з прэзыдэнтам у турнэ па забруджаных тэрыторыях. Чытаў і рыдаў: жывуць жа людзі! Фэльетон Лёліка Ушкіна.

Шаноўны Павал Ізотавіч, чытаў цэлы тыдзень рэпартажы вашых журналістаў Крата і Кальнічэнкі, якія ўвязаліся з прэзыдэнтам у турнэ па забруджаных тэрыторыях. Чытаў і рыдаў: жывуць жа людзі! Фэльетон з блогу Лёліка Ушкіна.

Ікарыя, Утопія і Горад Сонца адпачываюць у параўнаньні з саўхозамі “Мышанка” і КСУП «Галубіца» - этапамі ваяжу дзяржаўнага чэла: “устойчивый прогресс, жизнь в населенных пунктах заметно изменилась к лучшему, объем производства вырос на 61 процент, заработки вполне солидные, здоровый оптимизм..."

Аднак паралельна мяне заказытала думка – калі на тэрыторыях зараз сапраўдны пануе гэткі парадыз, то ня выключана, што тут нешта не чыста. А што калі 21 год таму нехта мог ведаць пра тое, якія бонусы цягне за сабой радыяцыя?

Гэта прымушае пераглядзець усю гісторыю катастрофы.

У ЦК КПБ 27-га красавіка 1986 г. адбывалася наступная сцэна.

Першы сакратар: Шаноўныя таварышы, у мяне для вас дзьве навіны: добрая і дрэнная.

У Чарнобылі накрыўся рэактар, на нас ідзе радыяцыйнае воблака. Вы самі разумееце, што значыць радыяцыя для развіцця рэгіёну: сталая падтрымка дзяржавы, інвэстары, здаровы аптымізм...

Усе: ну?

Першы сакратар: З улікам укладу футбалістаў мінскага Дынама і гандбалістаў сталічнага СКА ў разьвіцьцё савецкага спорту дарагі генсек Міхаіл Сяргеевіч дазволіў нам пасадзіць радыяцыйнае воблака над нашай рэспублікай.

Усе (разам): ну супер! Вось яна, праява ленінскай нацыянальнай палітыкі! Слава роднай Партыі!

Першы сакратар: цяпер дрэнная навіна: воблака дазволілі пасадзіць толькі адно. Масква хоча, каб нешта перапала Браншчыне: там таксама сяло трэба ўздымаць.

Усе: мля... маскалі, ды яны яшчэ нам Смаленск не павярнулі, а ўжо давай ім наша воблака...

Першы сакратар: ціха, таварышы, ціха. Вы яшчэ тут нафтаправод Дружба перакрыйце. Гы-гы. Такім чынам давайце вырашаць, якая з абласьцей годная гэтага падарунка партыі.

Пачынаецца спаборніцтва: параўноўваюць колькасьць сяброў КПСС і кандыдатаў у сябры ў кожным рэгіёне, актыўнасьць у суботніках, ....

У выніку прыз уходзіць на Гомельшчыну, дзе на лепш за іншыя вобласьці плацяць партыйныя ўзносы.

Шаноўны Павал Ізотавіч, каб не паўтарыўся такі сцэнар, прапаную ужо зараз скласьці спіс абласцей і раёнаў, якія вымагаюць падтрымкі і інвэстыцый. У разе аварыі на Беларускай Атамнай Станцыі можна будзе хуценька пасадзіць над імі радыяцыйныя воблакі і справакаваць там архі-буйны эканамічны ўздым.

Асабліва я ратую за тае каб у разе катастрофы на БАЭС радыяцыйны дождж прайшоў над канечнай 12-га тралейбуса, што на Розачцы, у сталіцы. Там кафэ “Гномік” ужо дзесяць гадоў як адрамантаваць не могуць. Без атамнай аварыі, баюся, тут ніяк не абысьціся.

Ваш фанатычны чытач

Каментары6

Цяпер чытаюць

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа4

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі восем немаўлят да года наведваюць дзіцячы сад1

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем12

Мінчанка расказала, дзе пазнаёміцца з перспектыўнымі хлопцамі ў сталіцы14

Ціханоўскі насмажыў катлет на фестывалі «Тутака»43

Наколькі дакладна можна прадказаць надвор'е на месяц? І чаму дагэтуль не папярэджваюць пра тарнада за дзень?5

З'явіцца новая дзяржава — Новая Каледонія3

Заробак 73 рублі? На заводзе патлумачылі, адкуль у іх такія вакансіі

Француз пераехаў з Ніцы ў Мінск і адкрыў пякарню12

У Мінску купілі дом за 3 мільёны даляраў. Ён у тым раёне, дзе жыве Эйсмант1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа4

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць