Грамадства

У чым сакрэт беларускага посьпеху?

Сёньня 1 траўня — Дзень працы і стварэньня. У Менску, у такую халадэчу, заплянаваныя сьвяточныя мерапрыемствы.

Сёньня 1 траўня — Дзень працы і стварэньня. У Менску, у такую халадэчу, заплянаваныя сьвяточныя мерапрыемствы.

Кіраўнік дзяржавы А. Лукашэнка трыдыцыйна павіншаваў беларусаў са сьвятам, зазначыўшы, што дзяржава робіць»усё магчымае для стварэньня працаўнікам дастойных умоў працы і адпачынку».

«Трываласьць маладой беларускай дзяржавы залежыць перш за ўсё ад нашага ўменьня жыць і працаваць у новых геапалітычных умовах, ад зьяднанасьці грамадзтва і ўпартай працы кожнага з нас на заводах і будоўлях, на палях і фэрмах, у бальніцах і школах, навуковых, культурных і адукацыйных установах», — цытуе словы А. Лукашэнкі БЕЛТА. «Сакрэт посьпеху — у аднадушнасьці і салідарнасьці, якія дапамагаюць у вырашэньні любых праблем», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзыдэнт заявіў таксама, што дзяржава робіць усё магчымае для стварэньня працаўнікам дастойных умоў працы і адпачынку, павышэньня іх кваліфікацыі, забеспячэньня прафэсійнага і агульнаадукацыйнага росту.

***

Менскія гарадзкія ўлады заплянавалі на сёньня сьвяточныя мерапрыемствы: яны заплянаваныя ў Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага і парку імя 50‑годзьдзя Кастрычніка.

Менчукоў і гасьцей сталіцы чакаюць атракцыёны, вялікая канцэртная праграма. Урачыстае адкрыцьцё мерапрыемстваў у парку Горкага заплянавана на 12.00, у парку 5‑ годзьдзя Кастрычніка а 13‑й.

Дэмакратычна настроеныя камуністы і сацыял‑дэмакраты мяркуюць зладзіць сваю акцыю. Ейны пачатак а 11.30 ля Акадэміі навук.

***

Вось толькі надвор’е, што адным, што другім не спрыяе. Сёньня чакаецца 3 градусы цяпла, мокры сьнег, паўночна-заходні вецер з парывамі да 11 м/с. Гуляй, Беларусь!

Каментары

Цяпер чытаюць

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС53

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

Асудзілі беларускамоўнага дыджэя з Амсціслава — падобна, за Гаюн5

«Крамбамбуля» анансавала вялікі канцэрт на 25 Сакавіка ў Варшаве1

Сяброўка пра забітую ў М'янме беларуску: Яна была вельмі наіўная і шчыра верыла ў людзей16

Трамп пра «Тамагаўкі»: У нас іх шмат, але яны патрэбныя нам9

Смяротнасць сярод моладзі Усходняй Еўропы расце насуперак сусветным тэндэнцыям1

У Мёрскім раёне лекцыі пра сямейныя каштоўнасці мясцовыя начальнікі чыталі пенсіянерам ФОТЫ5

У Крамлі расказалі, пра што Трамп гаварыў з Пуціным2

«Адменім роўмінг, казалі яны. У выніку адмянілі інтэрнэт». Беларусы расказалі, што ў Расіі не працуе роўмінг ні А1, ні МТС8

У Запарожскай вобласці загінуў ваенкар «РИА-Новости» Іван Зуеў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС53

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць