Улада

У Круглым суд апраўдаў актывіста АГП

Сьледзтва спрабавала даказаць, што ў пратаколе паседжаньня савету АГП па вылучэньні яго кандытам у дэпутаты Аляксандар Булаўкін падрабіў подпіс аднаго зь сябраў АГП. Чалавек чатыры месяцы жыў пад пагрозай крымінальнай адказнасьці.

3 траўня Круглянскі суд спыніў крымінальную справу супраць актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Булаўкіна. Па меркаваньні пракуратуры, у справе адсутнічае склад злачынства.

Крымінальную справу на Аляксандра Булаўкіна завялі чатыры месяцы таму падчас выбараў у мясцовыя саветы. Першапачаткова яго абвінавачвалі ў парушэньні заканадаўства аб выбарах, потым — у падробцы дакумэнтаў.

Сьледзтва спрабавала даказаць, што ў пратаколе паседжаньня савету АГП па вылучэньні яго кандытам у дэпутаты Булаўкін падрабіў подпіс аднаго зь сябраў АГП. Праведзеная экспэртыза ня выявіла падробкі. Да таго ж, паводле пастановы Пленума Вярхоўнага Суду, старшыня раённай арганізацыі АГП не падпадаў ні пад адну фармулёўку службовай асобы.

Паводле Булаўкіна, калі б адбыўся суд, то яго б апраўдалі. Прайграць працэс для пракуратуры, відавочна, менш пажадана, чым спыніць справу.

Як заяўляе старшыня магілёўскай абласной арганізацыі АГП Уладзімер Шанцаў, у Беларусі дзейнічае карная сыстэма правасудзьдзя. Калі справа заведзеная, а да суду не дайшло, з пагонаў губляецца зорачка. Таму невінаваты чалавек чатыры месяцы жыў пад пагрозай крымінальнай адказнасьці.

Ян Маўзэр, Радыё Рацыя

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»25

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»

Усе навіны →
Усе навіны

На базу, дзе стаіць самалёт Трампа, даставілі падазроны пакет з белым парашком. Некалькі чалавек захварэлі5

Палітычныя кулуары, адносіны з былымі і сённяшнімі — Наста Рагатко напісала дэбютную кнігу. І знялася для вокладкі аголенай34

У расійскім Іл-76, які збілі ў Судане, быў беларус

Дзіцячы сад у Брэсце ўсё ж будзе. Чыноўнікі кажуць, што пераканалі пенсіянераў4

Сёлета з Беларусі дэпартавалі больш за 3,6 тысячы замежнікаў1

У Мазыры мужчына некалькі разоў ударыў нажом жонку, а потым кінуўся з ім на міліцыянера1

Успаміны Бэлы Шагал паказваюць нечаканы Віцебск. І раскрываюць яшчэ адну таямніцу карцін Шагала8

Памёр фотажурналіст Яўген Коктыш. Ён здымаў Быкава і Мулявіна

Па вяртанні з Польшчы затрымалі заснавальніка школы музыкі Уладзіміра Патапенку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»25

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць