Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»1616

"Расеі выгадна, калі беларускі ўрад увогуле нічога ня робіць"

Што ж прымусіць уладу, якой так ня любыя рэформы, наступіць на горла ўласнай песьні?

Эканаміст Яраслаў Раманчук прэзэнтаваў у Менску сваю новую кнігу. Гэта не акадэмічная праца, а твор папулярызатара, пра што сьведчыць і разьняволеная назва: "Лібэралізм. Ідэалёгія шчасьлівага чалавека. Модна, разумна, крута!". І нават сэксуальна, дадаў аўтар падчас прэзэнтацыі :-)

Кніга напісаная шчыра, эмацыйна, а месцамі проста афарыстычна.

"Я — лібэрал, бо бязглузда любіць несвабоду".

"Дзяржава часта лічыць чалавека слабаком, дурнем і недарэкам. Маўляў, той ня здольны адаптавацца да рэаліяў жыцьця, і яго трэба весьці за руку ад дзіцячага вазка да труны. Такое стаўленьне абражае чалавека...".

"Мне падабаецца самому клапаціцца пра свае мазгі, працу, старасьць, здароўе і бясьпеку... Я не ляжу ўвесь дзень на ложку з пляшкай піва ці шклянкай гарэлкі. Я не прагінаюся перад чыноўнікамі і палітыкамі, патрабуючы сваёй долі нацыянальнага пірага".

"Я адмаўляюся выбачацца за свой посьпех...".

"Ня бэсьці краіну, калі ў тваёй уласнай кватэры бардак і бруд".

"Думай! Гэта ж не балюча!".

Выпрацаваўся стэрэатып, што ў лібэралізму жорсткія законы, што вышэй за ўсё для яго — прыбытак карпарацый, прасьцей кажучы — нажыва. Насамрэч, даводзіць Яраслаў Раманчук, лібэралізм як філязофія жыцьця і як ідэалёгія дзяржавы рэзка павялічваюць магчымасьці самарэалізацыі чалавека, ажыцьцяўленьня ягоных мараў, спрыяюць, каб ён пачуваўся шчасьлівым у вольнай, росквітнай краіне. На думку Раманчука, апазыцыя робіць памылку, калі "пнецца пераплюнуць уладу ў папулізьме".

Ён лічыць, што ў агляднай пэрспэктыве — мо праз год-два — надыдзе час лібэральных рашэньняў і для айчыннай эканомікі.

Што ж прымусіць нашу ўладу, якой так ня любыя рэформы, наступіць на горла ўласнай песьні? На гэтае маё пытаньне Яраслаў адказаў так: "Людзі прызвычаіліся да параўнальна высокіх стандартаў жыцьця. Такога ўзроўню дабрабыту ў Беларусі ніколі не было". На думку Раманчука, вялікі пласт суграмадзянаў не захоча ахвяраваць гэтым узроўнем дзеля патрэбаў мабілізацыйнай эканомікі.

Ён упэўнены, што рэформы трэба рабіць хутка, але дапускае, што кіраўніцтва выбера варыянт "адсяканьня хваста за некалькі разоў", выгадны намэнклятуры ды расейскім алігархам. "Расеі выгадна, калі беларускі ўрад увогуле нічога ня робіць", — кажа Раманчук. Бо назапашваюцца праблемы і ўзрастае пагроза "продажу" краіны — калі не фармальнай інкарпарацыі (для Масквы гэта галаўны боль), то страты большай часткі эканамічнага сувэрэнітэту. Ёсьць таксама небясьпека, што калі прыпячэ, наш урад выбера ў якасьці эканамічных гуру псэўдалібэралаў.

Раманчук упэўнены, што лібэралізм апошлілі "ваўкі ў авечай скуры". Былым савецкім людзям навешалі локшын: маўляў, шалёная інфляцыя, грабежніцкая прыватызацыя, разгул мафіі, крушэньне традыцыйнай маралі і страта славутай "упэўненасьці ў заўтрашнім дні" — увесь гэты сумнеўны букет і ёсьць атрыбутыкай лібэральнай эры. Але ж гэта пародыя! А вось сапраўдны лібэралізм — гэта росквіт і масавае шчасьце.

Скептык скажа: во-во, гэтак сама і камуністы сьцьвярджаюць, што ідэалёгія добрая, але яе заплямілі кепскія выканаўцы!

Аднак у Раманчука — жалезны аргумэнт. Камуністы колькі ні ладзілі экспэрымэнтаў над народамі, нідзе не пабудавалі раю. А вось вам нэаспрэчны факт: 25% самых свабодных у эканамічным пляне краінаў маюць даход на душу насельніцтва паводле парытэту пакупніцкай здольнасьці ў 8,1 разу большы, чым 25% самых несвабодных.

Вось гэта і дазваляе лібэралам сьцьвярджаць, што бясплатны сыр усё ж існуе. Гэта — бонусы вольнага рынку. Столькі высілкаў траціцца на прасоўваньне дэмакратыі — а трэба ладзіць найперш прамоцыю эканамічнай свабоды, бо гэта і ёсьць найлепшым, трывалым грунтам дэмакратычнага ладу, даводзіць аўтар кнігі.

Хтосьці закідае яму лунаньне ў эмпірэях. Але ж, як ні круці, Раманчуковы прагнозы збываюцца зь вялікай імавернасьцю. Год таму, калі "Газпром" толькі пагражаў новымі коштамі і ўсе зацыкліліся на праблеме "блакітнага паліва", менавіта Раманчук прадказаў "патройны ўдар Масквы": газ, нафта і абмежаваньні ў гандлі. Так яно і атрымалася.

Нарэшце, у яго і ягонага навукова-дасьледчага Цэнтра Мізэса — мноства ўзнагарод ад інстытуцыяў, якія ляўрамі не раскідваюцца. Апошняя — Прэмія свабоды Тэмплтана, уручаная нядаўна ў Філядэльфіі.

Раманчук, у якога, дарэчы, выдатная англійская мова, імкліва перамяшчаецца па плянэце — і назаўтра пасьля размовы у Менску можа адгукнуцца на званок па той бок акіяну. Карацей, стылем уласнага жыцьця ілюструе перавагі лібэральнай мадэлі :-)

Можна спрачацца зь ягонымі поглядамі, але згадзіцеся, ня кожны можа пачаць кнігу з прызнаньня: "Я шчасьлівы. Я задаволены жыцьцём. Я радуюся кожнаму новаму дню".

На памяць з ляўрэатам.

Фота з архіву аўтара.

Каментары16

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца1818

Вызваленыя 52 палітвязні. Статкевіч адмаўляецца дэпартавацца, стаіць у нейтральнай зоне

Усе навіны →
Усе навіны

Пугачова расказала, як з’язджала з Расіі і хто з Адміністрацыі Пуціна з ёй гаварыў8

Сярод белага дня ў ЗША стралялі ў палітыка і папулярнага блогера Чарлі Кірка28

Цела 18-гадовага студэнта Універсітэта фізкультуры знайшлі каля інтэрната2

Ці павінна НАТА пасля дронавай атакі на Польшчу задзейнічаць 5-ты артыкул? Адназначна — не. Але рэагаваць мусіць рашуча12

Зноў арыштаваны былы белсатавец Алесь Любянчук. Ён выйшаў з калоніі паўгода таму5

Казінае малако зробіць для вас тое, чаго больш нішто не зробіць4

Продажы беларускіх адзення і абутку ў Расіі моцна падаюць. У «Беллегпраме» патлумачылі чаму7

Актывістку Саўчанкаву, якая знікла ў Польшчы, знайшлі жывой1

Былы карупцыянер незаконна атрымаў 30 тысяч рублёў пенсіі. Цяпер вяртае іх назад3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя 52 палітвязні. Статкевіч адмаўляецца дэпартавацца, стаіць у нейтральнай зоне18

ГрамадстваАбнаўляецца18

Вызваленыя 52 палітвязні. Статкевіч адмаўляецца дэпартавацца, стаіць у нейтральнай зоне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць