Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»99

Вырваць джала!

Прысуд актывістам "Маладога фронту" можа аказацца сэнсацыйна мяккім. Але ня трэба пляскаць у ладкі. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі

Прысуд актывістам "Маладога фронту" можа аказацца сэнсацыйна мяккім па беларускіх мерках. Раптам судзьдзя яшчэ і зьменшыць прапанаваныя пракурорам штрафы? Але дэмакратычнай грамадзе і Захаду было б недарэчы ўпадаць у эўфарыю.

"Сёньня ў беларускага кіраўніцтва добры настрой, а заўтра можа быць дрэнны", — толькі што зазначыў у гутарцы са мной палітоляг Уладзімер Роўда. Зразумела, ён кажа фігуральна. Рэч не ў настроі, а у тым, што абставіны ўладу прыціснулі. Трэба неяк дамаўляцца з Захадам. Вось і выйшлі датэрмінова на волю Статкевіч, Севярынец, Садоўская (зараз, мусіць, найбольшы галаўны боль — што рабіць з дзёрзкім Казуліным?).

"Але ж ад новых палітычных рэпрэсіяў няма ніякіх гарантыяў, — кажа Роўда. — Неабходна скасаваць прынятыя перад выбарамі-2006 так званыя антырэвалюцыйныя папраўкі ў крымінальнае заканадаўства".

Памятаеце, тады вярхі надта баяліся паўтору ў нас памаранчавага сцэнару? Хутка пракруцілі праз парлямэнт палітызаваныя навэлі, названыя яшчэ "папраўкамі Сухарэнкі". У тым ліку ўсталявалі крымінальнае пакараньне за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Артыкул 193-1 апэратыўна апрабавалі на сябрах "Партнэрства". А летась з такой самай фармулёўкай пасадзілі на паўтара гады лідэра "МФ" Зьмітра Дашкевіча. Гэты дамоклаў меч да апошняга вісеў і над цяперашнімі падсуднымі. Малаімаверна, каб усю кашу зь іхнім перасьледам заварвалі дзеля таго, каб трохі папоўніць бюджэт штрафамі...

Зараз жа Эўразьвяз можа растаць. Вы заўважылі, што апошнім часам рыторыка Брусэлю ў беларускім пытаньні зацыклілася на праблеме вызваленьня палітвязьняў? Бясспрэчна, яна вельмі важная. Але ўжо амаль што не чутно гаворкі пра рамкавыя ўмовы дэмакратызацыі. То бок — пра карэкцыю выбарчага заканадаўства, стварэньне болей цывілізаваных умоў для мэдыяў. Аднак бяз гэтага, нават калі ўсе вязьні сумленьня апынуцца на волі, абсягу палітычнае свабоды для апанэнтаў улады не паболее ні на адзін квадратны сантымэтар. Усё пад каўпаком.

Між тым, адзначае Ўладзімер Роўда, у Эўропе моцныя лабісты эканамічных інтарэсаў. Ім выгадна гандляваць з Беларусьсю незалежна ад характару рэжыму. Дый шэрагу палітыкаў на Захадзе надакучыла біцца галавой аб сьцяну. Карацей, мацнее спакуса перайсьці на рэйкі "прагматычнага дыялёгу".

"Але Захад можа ў выніку атрымаць такое самае "кідалава", як Масква пасьля доўгай гульні ў інтэграцыю", — прагназуе Ўладзімер Роўда.

Дадамо: калі правал праекту саюзнае дзяржавы нашу дэмакратычную грамаду толькі парадаваў, то ў выпадку, калі Захад павядзецца зараз на вуду дробных саступак ды туманных абяцаньняў, ахвярамі "кідалава" могуць стаць тыя, каго ўмоўна называюць беларускімі дэмакратамі.

Вядома, зьмякчэньне прысудаў — сымптом станоўчы. Але ня будзьма пляскаць у ладкі за адно толькі зьмяншэньне брутальнасьці. На чарзе — патрабаваньне скасаваць рэпрэсіўныя заканадаўчыя нормы, вытрыманыя ў горшых традыцыях савецкага таталітарызму. Трэба вырваць джала!

Каментары9

Цяпер чытаюць

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная15

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр фінансаў расказаў, на што Беларусь просіць грошай у Расіі3

Адмін беларускай Вікіпедыі: Давайце спынім пісаць пра бяздарнасцяў толькі таму, што яны беларусы або эмігранты63

Былы аналітык «Мінскага дыялогу»: Дурасць завяла Расію ў стратэгічны тупік21

Літоўская разведка папярэдзіла беларусаў, што іх імкнецца завербаваць КДБ7

Выставілі на аўкцыён кватэру з самага высокага ў Беларусі панэльнага хмарачоса

На адкрыццё дома Саюза жанчын Качанава прыйшла па-параднаму, а Ярмошына — як турыстка ФОТЫ2

Памёр акцёр і рэстлер Халк Хоган2

Каверын не будзе выказвацца пра сітуацыю Стрыжака. Каб не выкраслілі з прафесіі і яго28

У мінскім метро з’явілася новая схема ліній, многім пасажырам не падабаецца дызайн3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная15

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць