Свет1919

Прэзыдэнт Эстоніі: Што робіць Расея у «Вялікай васьмёрцы»?

Многія ўдзельнікі канфэрэнцыі «Дэмакратыя і бясьпека», якая праходзіла ў чэскай сталіцы, рэзка крытыкавалі палітыку Расеі. Адным з найбольш жорсткіх быў выступ прэзыдэнта Эстоніі Томаса Хэнрыка Ільвэса

Прэзыдэнт Эстоніі адрэагаваў на пагрозу прэзыдэнта Расеі перанакіраваць расейскія ракеты на эўрапейскія краіны. Гэтая пагроза прагучала ў інтэрвію эўрапейскім мэдыям напярэдадні саміту «васьмёркі».

«Калі дэмакратыі сапраўды не ваююць адна з адной, дык што ж краіна, якая пагражае нацэліць свае ядзерныя ракеты на Эўропу, робіць у «васьмёрцы», клюбе індустрыяльных дэмакратый?», — пытаецца эстонскі прэзыдэнт.

Томас Хэнрык Ільвэс прыгадаў нядаўні канфлікт паміж Эстоніяй і Расеяй, у прыватнасьці, хакерскую атаку на сайты дзяржаўных установаў Эстоніі, атаку, якая паводле меркаваньня эстонскіх уладаў, сыходзіла ад расейскіх дзяржаўных установаў:

«Брак дэмакратыі пачынае пагражаць нашай бясьпецы. Нядаўна быў нанесены ўдар па нашай бясьпецы, на нас была зроблена кібэратака за тое, што мы не падабаемся».

На думку прэзыдэнта Эстоніі, прыём Расеі ў шматлікія міжнародныя арганізацыі, у тым ліку і ў «васьмёрку», не выклікае пазытыўнай рэакцыі Масквы ў адказ:

«Якой мэты мы дасягаем, калі няма ніякага станоўчага эфэкту ад сяброўства Расеі ў міжнародных арганізацыях? Наадварот, на мой погляд гэтае сяброўства зьяўляецца адно формай легітымізацыі рэжыму, чыя легітымнасьць, як і ступень дэмакратычнасьці, робіцца ўсё больш сумнеўнай».

Прыгадаўшы і атручваньне ў Лёндане Аляксандра Літвіненкі, і энэргетычны ціск Масквы, Томас Хэнрык Ільвэс зь іроніяй паставіўся да тых, хто заклікае шукаць згоду з Расеяй нягледзячы ні на што:

«Эўрапейскія грамадзяне былі атручаныя, на эўрапейскія краіны быў зроблены інтэрнэт‑напад, пастаўкі энэргарэсурсаў ім былі спыненыя, іх шантажуюць і падкупляюць, ім пагражаюць перанацэльваньнем ракетаў, а мы кажам: »Не, мы ня можам ізаляваць Расею...»

Каментары19

Цяпер чытаюць

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?

Усе навіны →
Усе навіны

Як называюць беларускія грыбы ў розных кутках краіны1

Марскі дрон ГУР знішчыў групу элітных расійскіх вадалазаў у бухце Наварасійска7

На рэканструкцыі Чырвонага касцёла будаўнікі збіраліся выкінуць пакінутыя там іконы і кнігі11

У Мінску Даўгінаўскі тракт злучаць з праспектам Машэрава КАРТА2

«Пачым шклянка бульбы?» У сеціве праз слёзы смяюцца з ураджаю3

Мінскія ўлады пракаментавалі чуткі пра адмену станцыі метро «Прафсаюзная»6

Intercars таксама адмяніла рэйс у Літву

«Пояс крэпасцяў» на Данбасе: чаму ён важны для Украіны1

Што адбываецца з квіткамі на аўтобусы з Мінска ў Вільню пасля масавай адмены рэйсаў? Гэта нешта ненармальнае20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць