Архіў

Наканаваны канфлікт: (Два пытаньні гісторыку Генадзю Сагановічу)

№ 24 (145), 1999 г.


 

Наканаваны канфлікт:

Два пытаньні гісторыку Генадзю Сагановічу

 

— Генадзь, чаму беларускія гісторыкі ствараюць і абвяргаюць гістарычныя міты?

— Сапраўды, паміж праўдамі гісторыка, з аднаго боку, і публікі, з другога, няма суладзьдзя. Ды й ня можа быць, бо ім наканаваны канфлікт. Для вучонага ісьціна — гэта плён пошуку, прынамсі, так у імпэратыве, гэта працэдура навуковага пазнаньня і рэвізіі, крытыкі, крыніцаў. А для публікі патрэбная проста аптымістычная вэрсія мінулага. Гэта архетып пэўных штампаў, гэта сымбаль, гэта тое, што бярэцца на веру і застаецца ў памяці. А памяць народу, як ведаем, інэртная і наскрозь міталягізаваная. Вага ж міту непараўнальна большая за вагу навукі. Я маю на ўвазе ўплыў на сьвядомасьць. І таму гісторыкі, нават найлепшыя прафэсіяналы, часам бяруцца за стварэньне мітаў. Тут ці не клясычны прыклад — Мітрафан Даўнар-Запольскі. Ён быў гісторыкам ці ня самага высокага ўзроўню, калі браць нават на цяперашні час. Чалавек, які па праве завецца заснавальнікам навуковай беларускай гістарыяграфіі, ён у 1918 годзе бярэцца на замову Рады БНР пісаць «Асновы дзяржаўнасьці Беларусі» — брашурку, якая стала маленечкай сынтэзай гісторыі Беларусі, але напісаная настолькі спрошчана, што калі яе чытаеш, дзівісься, ці сапраўды гэта пісаў прафэсіянал такога ўзроўню, як Даўнар-Запольскі.

Беларускія гісторыкі займаюцца асьветніцтвам, бо бракуе тых, хто б гэта мог рабіць бязь іх. У будучыні гэтыя дзьве функцыі — гістарычнага дасьледаваньня і гістарычнага асьветніцтва — мусяць быць, натуральна ж, разьведзеныя, бо кожны мае быць у сваёй справе. Як, напрыклад, у той жа Нямеччыне ці ў Польшчы.

 

— Якія здабыткі мае за апошнія гады наша гістарычная навука і гістарычная міталёгія?

— Пасьля заснаваньня Рэспублікі Беларусі практычна нічога не зьявілася эпахальнага. І калі гаварыць пра прадукцыю, якая можа канкураваць на эўрапейскім рынку, тут у памяць прыходзіць толькі хіба тое, чаго дасягнула беларуская гістарычная картаграфія. Маю на ўвазе працу Міхаіла Сьпірыдонава «Мапа Беларусі XVI ст.», якой зайздросьцяць нават суседзі. Яшчэ выдзяляецца Энцыкляпэдыя Гісторыі Беларусі, але гэта не назавеш дасягненьнем навукі.

Прасьцей зь мітамі. Яшчэ больш удалы міт, чым Ворша, — гэта міт Грунвальду, запушчаны таленавітым гістарычным пісьменьнікам Кастусём Тарасавым у сярэдзіне 80-х. Ад гэтага міту нясе такім добрым духам панславізму ўзору першай і другой сусьветных войнаў. Тым ня менш, ён успрымаецца літаральна ўсімі — і інтэлігенцыяй, і неінтэлігенцыяй. Хоць насамрэч усё тут ня так проста. І той славуты выраз, што нага ўзброенага немца не ступала на зямлю Беларусі ад Грунвальду да першай сусьветнай вайны — гэта няпраўда. Другі гэткі ж міт — міт пра Вялікае Княства Літоўскае як беларускую дзяржаву, інсьпіраваны Міколам Ермаловічам таксама яшчэ ў 80-х. І тут усё страшна складана — для навукоўца, для беларускага гісторыка нават яшчэ няясна, што ёсьць сярэднявечнай дзяржавай. Але нездарма для жыцьця міту патрэбная толькі вера.

С.П.


Каментары

Бульба-фітнэс: беларусы паказваюць у сацыяльных сетках, колькі бульбы выкапалі сёлета4

Бульба-фітнэс: беларусы паказваюць у сацыяльных сетках, колькі бульбы выкапалі сёлета

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў53

Зборная Беларусі па футболе пачала адбор на чэмпіянат свету з грандыёзнага правалу15

На стварэнне расійскай альтэрнатывы Вікіпедыі патрацілі $25 мільёнаў, а на ліквідацыю патрацяць яшчэ амаль $4 мільёны

Украіна пачне атрымліваць крылатыя ракеты ERAM ужо ў кастрычніку. Але радавацца яшчэ рана

Трамп паабяцаў не пакінуць без адказу рашэнне ЕС аштрафаваць Google на 3,5 мільярда даляраў2

У Мінску адкрыецца яшчэ адзін будаўнічы гіпермаркет Mile

МЗС Польшчы заклікала польскіх грамадзян пакінуць Беларусь5

Беларусы ў сацсетках хваляцца хатнімі ўраджаямі кавуноў ФОТЫ

Украінскі беспілотнік вывеў са строю найбуйнейшы НПЗ «Раснафты»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бульба-фітнэс: беларусы паказваюць у сацыяльных сетках, колькі бульбы выкапалі сёлета4

Бульба-фітнэс: беларусы паказваюць у сацыяльных сетках, колькі бульбы выкапалі сёлета

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць