Архіў

Барыс Тумар. Ланцуг свабоды

№ 31 (152), 15 лістапада 1999 г.


 

Ланцуг свабоды

Прыхільнікі незалежнасьці дыктуюць сваю волю апазыцыйным палітыкам

 

У расейцаў ёсьць слова “цепь”. У нас яно мае два адпаведнікі: ланцуг і кайданы. Маем выбар. На 24 лістапада ў Менску заплянаваная акцыя, якая станецца разьвіцьцём Маршу Свабоды, але на гэты раз размова ідзе аб “Ланцугу”: людзкія шэрагі аточаць праспэкт Скарыны ад плошчы Якуба Коласа да Валгаградзкай. Людзі будуць пратэставаць супраць падпісаньня саюзнае дамовы з Расеяй і смуткаваць з нагоды трэцяй гадавіны лукашэнкаўскага рэфэрэндуму, які канчаткова падзяліў на два лягеры беларускае грамадзтва.

Арганізатары гарантуюць захаваньне грамадзкага парадку нават у выпадку правакацыяў з боку ўладаў.

Але не ў парадку справа. Некаторыя прадстаўнікі старэйшага пакаленьня скептычна ставяцца да вулічных акцыяў увогуле. На іхную думку, яны «нічога не дадуць». Між тым гэтыя акцыі, больш ці менш шматлікія, сёньня зьяўляюцца фактычна самай дзейснай, калі не адзінай, формай палітычнай нацыянальна-вызвольнай барацьбы.

Што можна прапанаваць замест дэманстрацыяў? Сядзець і чакаць, пакуль палітыкам дадуць слова ў «Панараме»? Палітыкаў закалыхалі перамовы — у посьпех якіх ніхто ў грамадзтве ня верыць, як і ў шчырасьць Лукашэнкі. Упершыню палітыкам нешта абяцаюць, упершыню зь імі нехта гаворыць.

Між тым пад маскаю перамоваў Масква хоча ціхма легітымізаваць фармальнае далучэньне Беларусі — тое, што ў 1996-м сарвалі масавыя пратэсты ў Менску. Таму шараговыя партыйныя актывісты ўсё часьцей пытаюцца ў сваіх палітыкаў: якія могуць быць перамовы, калі Лукашэнка ня мае намеру адкласьці падпісаньне дамовы ў Маскве? Якія могуць быць выбары, калі Лукашэнка застаецца пры сваіх паўнамоцтвах і без дэмантажу рэпрэсіўнага апарату? Такія выбары могуць мець адзін вынік — абсалютную перамогу прадстаўнікоў рэпрэсіўнага апарату (як у 1990 годзе) або чарговы гвалтоўны разгон парлямэнту (як у 1996 годзе). Гэта значыць, што ніякага канструктыву ў беларускую гісторыю яны не прынясуць, а толькі пагатоў аслабяць нашу дзяржаву. Сёньня плён прыносіць толькі адна ацэнка тых ці іншых падзеяў: з гледзішча таго, аслабіцца ці ўмацуецца дзяржаўнасьць.

Самі адны палітыкі ніколі не дабіваліся зьменаў, зьмены рабіў народ. Мяркуючы па настроях, 24-га ініцыятыву зьбіраюцца ўзяць у свае рукі людзі, далёкія ад палітыкі, але блізкія да незалежнасьці.

Палітыкі адчулі настрой людзей і пасьля доўгіх ваганьняў прызначылі і пачалі арганізоўваць акцыю 24-га. Акцыя будзе, а як яна пойдзе, вырашаць самі ўдзельнікі — з мноствам пэрформансаў або з імправізаваным шэсьцем. Гледзячы на тое, што будзе карысьнейшым для дзяржавы.

Барыс Тумар

 

Каментары

Цяпер чытаюць

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў13

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Служба бяспекі Лукашэнкі не пускала простых мазырчукоў на мост цераз Прыпяць, пакуль той яго адкрываў11

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома12

У Беларусі паставілі першы аўтамат са шкарпэткамі1

Па кнізе беларускі, якая стала бестселерам у нас і ў Расіі, здымуць фільм8

Нямецкі генерал: Расія магла б пачаць невялікую атаку супраць NATO ўжо заўтра4

Расіяне не змогуць атрымліваць шэнгенскія мультывізы11

Памерла вядомая беларуская мастацтвазнаўца Мая Яніцкая3

На базу, дзе стаіць самалёт Трампа, даставілі падазроны пакет з белым парашком. Некалькі чалавек захварэлі5

Палітычныя кулуары, адносіны з былымі і сённяшнімі — Наста Рагатко напісала дэбютную кнігу. І знялася для вокладкі аголенай34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў13

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць