Архіў

Алесь Кебік. Стойлавы пэрыяд

№ 15 (172), 10 — 16 красавіка 2000 г.


 Стойлавы пэрыяд
Няма чым карміць калгаснае быдла

 

Раздражняе начальскае хамства. Лукашэнка тыкае буйным гаспадарнікам («Лявонаў, ты чаго туды залез?»), рыкае на старэйшых людзей, крычыць, каб заводы дапамаглі калгасам, пакуль тыя выганяць на пашу «свае шкілеты». Незалежная прэса піша пра кармавую катастрофу і друкуе здымкі палеглага быдла, якое выгналі на пашу зарана. Да травы. Па-расейску, «да зялёнкі». Толькі там, у Расеі, першая веснавая зеляніна выклікае мандраж у крамлёўскіх тэлекамэнтатараў і абяцае надзейны, доўгачаканы схоў чачэнскім маджахедам. А ў нас яна абяцае доўгачаны пакорм для калгаснага быдла — грамадзкага статку. Для беларуса ўвогуле і заўсёды зеляніна — доўгачаканая пасьля зімы і радасная. Немагчыма ўявіць, каб першая трава ды лістота пасяляла ў беларускім сэрцы вусьцішны страх. Тут, «у гэтай часьці», сама прырода робіць нас салідарнымі з чачэнскімі змагарамі.

Але стойлавы пэрыяд працягваецца. На тле паведамленьняў пра ўсеагульную галадоўлю калгаснага быдла пішуць пра галадоўкі апазыцыянэраў. І гэта таксама знак і партрэт нашае цяперашняе сытуацыі — галадаюць апазыцыя і «нічыйныя», г.зн. не гаспадарскія каровы. Першыя галадаюць добраахвотна і ў знак пратэсту, другія — ад дэградацыі сыстэмы і чалавека, што развучыўся быць гаспадаром і загрубеў сэрцам. Пра падзёж прыватных кароваў не паведамляецца. Таксама цяжка ўявіць сабе беларускага селяніна, які б выгнаў уласную каравенцыю на голае красавіцкае поле і пазіраў, як яна, цалкам давераная чалавеку, здыхае ў галодных канвульсіях. Калі ж улічыць працэнт прыватных кароваў у агульным статку краіны, дык і развагі пра «поўны крах» будуць выглядаць непераканаўча.

Пухне з голаду менавіта і толькі калгаснае быдла. Што, на жаль, адпаведным чынам сьведчыць пра нас — ужо як пра нацыю, а не пра асобна ўзятых гаспадароў. Нацыя ня ўзьнялася да рэарганізацыі сваіх калгасаў і назірае цяпер, як гэты спосаб гаспадараньня здыхае і развальваецца сам — разам з праглочанымі ім каровамі. Нацыя церпіць начальскае хамства і самога начальніка, які адкрыта ў вочы нацыі кажа, што яна няздатная ні на якія рэформы, бо «баіцца батрацтва». Цёмны, маўляў, народ.

Народ слухае і любіць свайго прэзыдэнта, бо пагаджаецца зь ім. Цёмнаму заўсёды падабаецца быць цёмным, і ён заўсёды ахвотна спашлецца на сваю цемнату. У нядаўнім сацыялягічным апытаньні 80 працэнтаў беларусаў на пытаньне «Як вы ацэньваеце ваша прававое становішча?» адказалі: «Ня маем пра гэта ўяўленьня». Гэта значыць, не хачу пра сваё становішча думаць, гэта кампэтэнцыя начальства.

Таму стойлавы пэрыяд працягнецца далей — аж да якога-небудзь прасьвятленьня нацыі. А прасьвятліцца будзе тым больш цяжка, бо беларускія калгасы працягваюць існаваць пад пільным наглядам: «Захавайце косьці, а мяса мы нарасьцім!» І нельга сказаць, што ў краіне няма гаспадара. Ён ёсьць, імя яго ўсе ведаюць. Іншая рэч, што многія ўжо пачынаюць разумець, што гэта вельмі і вельмі благі, проста ніякі гаспадар.

Алесь Кебік


Каментары

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны6

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Усе навіны →
Усе навіны

Расія моцна пашкодзіла важны мост у Херсоне. Ці кажа гэта пра падрыхтоўку да дэсанту на правы бераг?2

Лукашысты вераць, што змогуць зняць санкцыі ні за што. Гэта рэальна?25

У Вільні ў смеццевым кантэйнеры непадалёк ад амбасады Расіі знайшлі часткі цела забітага падлетка7

Японцы з дапамогай 3D-друку пабудавалі дом з зямлі, а не бетону

У Беларусі з'явілася вакансія з заробкам 33 тысячы рублёў. Каго шукаюць?1

У Празе на хакейным турніры на лёд выбегла раз'юшаная маці аднаго з гульцоў ВІДЭА1

У Сочы затрымалі дзяўчат і хлопца, якія рабілі сэлфі на фоне палаючай нафтабазы5

«Дар Марэны». На Дзятлаўшчыне знайшлі неапаганскае надмагілле6

Ціханоўскі насмажыў катлет для еўрапейскіх дыпламатаў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны6

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць