Архіў

Гары Куманецкі. Прапала лінія фронту

№ 23 (180), 5 — 12 чэрвеня 2000 г.


 

Чачэнія

Прапала лінія фронту

У суботу ў штабе Аб'яднанае групоўкі расейскіх войскаў на Паўночным Каўказе паведамілі сэнсацыйную навіну: у "вызваленым" Грозным – паўтысячы чачэнскіх партызанаў, якія выдатна ўзброеныя.

Паводле зьвестак з таго ж штабу, сытуацыя ў Чачэніі зноў абвастраецца. Толькі за адзін дзень 3 чэрвеня чачэнцы зрабілі 28 атак на расейскія войскі. Паводле расейскіх вайскоўцаў, было забіта 168 чачэнцаў. Але ўвага! Яны былі забітыя пры спробе прарыву з Дагестану! Высьвятляецца, што там таксама каля паўтысячы партызанаў – "ня менш прадумана ўзброеных".

У той самы дзень у Інгушэціі, у Самашкінскім лесе, ізноў была абстраляная аўтакалёна расейцаў. Партызанаў гэтым разам не знайшлі. Нават калі зрабіць карэкцыю на расейскую прапаганду, даводзіцца канстатаваць, што вайна, як ракавая пухліна, толькі распаўзаецца па Каўказе. Калі падлічыць колькасьць нібыта забітых паўстанцаў, дадаць да іх палонных, дык усё адно атрымліваецца, што яшчэ больш за дзьве траціны чачэнскага войска ацалела разам са сваім галоўным камандаваньнем. Іх няма ў шматкроць прачасаных і "зачышчаных"расейцамі населеных пунктах. Дзе ж яно, чачэнскае войска? Цяпер – за сьпінаю ў акупантаў. Лінія фронту прапала. І сьмерць можа чакаць расейцаў ды іх памагатых паўсюль. Замах на мэра Грознага й гібель намесьніка прадстаўніка расейскага ўраду Зьверава і памочніцы грозьненскага мэра таму пацьверджаньнем. І гэта не ў лясох ці горах, а ў самым цэнтры "вызваленай" сталіцы Ічкерыі!

Нагадаю, што начальнік расейскага Генштабу Квашнін 2 чэрвеня заявіў, што вайсковая апэрацыя супраць чачэнцаў закончаная. У той жа дзень чачэнскія байцы падбілі расейскі гелікоптэр Мі-8.

Калі Квашнін агучыў палітычны курс цяперашняга кіраўніцтва Расеі, дык гэта можа азначаць, што неўзабаве пачнуцца мірныя перамовы, на якіх ад пачатку настойваў прэзыдэнт Ічкерыі генэрал Аслан Масхадаў. Гэта ўскосна пацьвердзіў і расейскі прэм'ер Касьянаў, які днямі заявіў, што менавіта палітычнае ўрэгуляваньне ёсьць цяпер для расейцаў "абсалютна прыярытэтным", і кіраўніцтва Расеі ўжо выпрацоўвае плян маштабнага ўрэгуляваньня крызысу ў рэгіёне. Калі не, і словы расейскага штабіста – звычайнае выхваленьне, а словы прэм'ера хлусьня, тады вайна будзе забіраць усё новыя й новыя ахвяры, а тэрыторыя вайны бяз фронту расьцягнецца ад Касьпія да Чорнага мора.

Гары Куманецкі


Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Праз два тыдні беларусаў чакаюць чатыры запар выходныя

Людзі здзіўляюцца таму, што ў вёсках на Браслаўшчыне няма платоў. Чым гэта можна патлумачыць?3

Нябензя назваў расійскі «мемарандум» «найлепшай прапановай» для Кіева

Мілыя ці пачварныя? Чаму лялькі Labubu сталі сусветнай сенсацыяй4

Колькі каштуе хатняя аптэчка ў Беларусі, Літве і Польшчы? Параўналі цэны1

Трамп: Я арганізаваў мірную дамову паміж Конга і Руандай. Але Нобеля мне за гэта не дадуць8

Мінгандлю абурылася завышэннем у 8 разоў цаны на чырвона-зялёныя сцяжкі5

У Іране адбыўся землятрус магнітудай 5,2. Адразу пайшлі чуткі2

«Доўгая дарога па ўсім свеце». Беларуска з адным заплечнікам аб'ездзіла 40 краін2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю93

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць