Архіў

Пісьменьнік-выгнаньнік

№ 42 (199), 16 — 23 кастрычніка 2000 г.


 

Пісьменьнік-выгнаньнік

 

Кэндзабура Оэ, які на пачатку гэтага месяца прыехаў у Пэкін, на ўсіх публічных выступах задавалі пытаньне, ці заслужыў Кітай Нобэлеўскую прэмію па літаратуры. Кожны раз Оэ даваў адказ: так. Цяпер Кітайшчына дачакала-такі свайго нобэлеўскага ляўрэата. Аддаючы прэмію Гао Сіндзяню, Нобэлеўскі камітэт рызыкуе наклікаць на сябе гнеў Пэкіну, як было, калі Прэмію Міру атрымаў Далай Лама. У КНР, найхутчэй пастараюцца папросту ігнараваць ушанаваньне свайго суродзіча.

У пісьменьнікаў, што жывуць у КНР, быццам бы ёсьць і незалежныя выдавецтвы, і магчымасьць удзелу ў грамадзкіх дыскусіях. Але на самой справе свабода гэтая досыць прывідная. Пісьменьнікі балянсуюць на ценкай мяжы паміж славай і працоўным лягерам і добра ведаюць, што можна пісаць, а за што можна назаўжды застацца выкрэсьленым са сьпісу дазволеных да афіцыйнага друку аўтараў. Безумоўна, можна пісаць пра пакуты й нягоды “Культурнае рэвалюцыі” і “Вялікага скачка”, але барані вас Божа пачаць корпацца ў прычынах гэтых падзеяў, згадаць пра цынізм Мао. Так, была “Культурная рэвалюцыя”, была. Але ўзялася яна нібыта зь ніадкуль, зрабіла сябе сама. Вось і няма ў Кітаі Салжаніцыных і Херлінг-Грудзінскіх, затое ёсьць шмат апавяданьняў пра паскудных і лютых начальнікаў лягераў.

Ляўрэат сёлетняга літаратурнага Нобэлю адназначна адкінуў гэтыя умоўнасьці і мусіў за тое зьехаць з Бацькаўшчыны. Гао Сіндзянь 60-гадовы эсэіст, празаік і драматург, ужо 13 год жыве ў Парыжы і нават мае францускае грамадзянства. Радыё France International так і паведаміла пра яго: “кітайскамоўны француз”. Дарэчы, новы ляўрэат піша таксама і па-француску.

У КНР яго мала хто ведае. Апошні раз ягоныя творы ставіліся ў КНР у 1986 г., а пасьля былі абвешчаныя “самымі шкоднымі творамі, якія толькі былі напісаныя ад часу заснаваньня Народнай Рэспублікі”. Пісьменьнікаў-выгнаньнікаў ня меншае на сьвеце…


Каментары

Цяпер чытаюць

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ26

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Архітэктары заклікаюць падрыхтавацца да масавага будаўніцтва з бамбуку2

Тэмпы прасоўвання расійскай арміі ва Украіне ўпалі да мінімуму з вясны мінулага года14

За апошнія два тыдні іміграцыйныя службы ЗША затрымалі не менш за 7 беларусаў3

Герхард Шродэр зноў заклікаў не «дэманізаваць» Расію. Яму рэзка адказалі9

На «залатым паўвостраве» ў цэнтры Мінска хочуць знесці велізарны завод і пабудаваць жыллё7

Цімох Акудовіч запусціў свой падкаст. Першы выпуск — пра малы ледавіковы перыяд і тое, як пахаладанне змяніла ход гісторыі5

Расійскія дыпламаты больш не будуць свабодна перамяшчацца па Еўропе1

Сёлета праваслаўнае духавенства ўпершыню не ўдзельнічала ў малітве за адзінства хрысціян8

Як дэградуюць беларускія гарады, якія нядаўна былі лакальнымі драйверамі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ26

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць