Архіў

Лісты ў рэдакцыю

№ 21 (230), 21 траўня 2001 г.


 Лісты ў рэдакцыю

 

Нацыянальны дух

Сёньня, калі нават нядаўнія прыхільнікі ППРБ кажуць, што Беларусь павінна быць незалежнай, я чамусьці не адчуваю радасьці, якая апаноўвала мяне яшчэ тры гады таму, калі сусед у цягніку аказваўся беларускім патрыётам. Няма таго трымценьня, якое было ў сьнежні 1988 г., калі да мяне, салдата-страйбатаўца, што праходзіў тэрміновую службу ў Маскве, прыехала маці й паведаміла пра падзеі ў Курапатах. Няма цяпер у коле сьвядомых беларусаў той еднасьці, якая адчувалася ў Маскве пры канцы 80-х паміж намі — салдатамі-беларусамі. Няма таго духу, што лунаў у Менску ў 1991 г., але потым растварыўся ў моры штодзённых пытаньняў, баталіяў міжпартыйнай барацьбы. Цяпер, назіраючы, якая варожасьць часам пануе ў асяродзьдзі сьвядомых беларусаў, як беларускі мужык-рабацяга не без дапамогі дзяржавы ператвараецца ў хранічнага алькаголіка, як усюды пануе здрада і данос, а ў БНФ уступаюць, толькі каб атрымаць пасьведчаньне, а потым уцячы за мяжу, — разумееш, што за 12 год мы так і ня сталіся нацыяй у поўным сэнсе гэтага слова. Крыўдна, што нават той мільён сьвядомых беларусаў ня здолеў аб’яднацца й утварыць хай сабе й невялічкую, але здаровую й жыцьцяздольную нацыю.

Галоўная прычына сёньняшняга становішча — прафанацыя нацыянальнай ідэі, што была падмененая іншымі ідэямі — дзяржаўнай, палітычна-партыйнай і нават культурна-асьветніцкай.

А без паўнавартаснай нацыі ня можа быць і паўнавартаснай дзяржавы. Хіба што марыянэткавае ўтварэньне кшталту сучаснай РБ. Народ толькі тады зьяўляецца народам, калі ягоныя прыналежнікі аб’яднаныя адзіным Духам братэрскае любові адно да аднаго.

Дарэчы, праява сапраўднай нацыянальнай ідэі неяк мільганула на старонках “НН”. Гэта нататка С.Адамовіча пра “мастоўскую мафію” ў Нью-Ёрку.

Сяржук Пятровіч, Барысаў

 

Лепш мільён, чым дзесяць

Мне спадабаўся ліст “Невядомага жаўнера” і водгукі на яго. І я вырашыў падзяліцца сваімі думкамі наконт сучаснага стану беларушчыны.

 

Галоўная нашая бяда сёньня — мы слаба арганізаваныя. У нас многа рухаў і партыяў, але няма агульнай арганізацыі. Трэба стварыць Сусьветную Арганізацыю Беларусаў, якая б яднала ўсіх беларусаў ад Менску і да самых далёкіх вёсачак, ад Іркуцку да Таронта. Каб філіі яе былі ў кожным двары, у кожнай вёсцы. Ствараць свае сацыяльныя фонды, сваю самадапамогу, як гэта рабілі армяне альбо курды.

Нашыя нацыянальныя дзеячы прыклалі многа сілаў, каб стварыць у Менску дзяржаўны Нацыянальны ўнівэрсытэт. Але ніхто не спрабаваў адчыніць Недзяржаўны беларускі ўнівэрсытэт, па аналёгіі з расейскамоўнымі камэрцыйнымі ВНУ. Амаль не засталося і беларускіх школаў. На мой погляд, трэба адчыніць вячэрнія клясы, у якіх дзеткі вывучалі б нашу сапраўдную гісторыю, культуру ды мову. Хай раніцай яны ходзяць у агульнаадукацыйную школу, а вечарам — у вячэрнюю беларускую (хаця б пару гадзінаў у тыдзень). Паадчыняць усюды спартовыя нацыянальныя сэкцыі.

Трэба абуджаць самасьвядомасьць. На тыя грошы, за якія ладзяць сэмінары і фуршэты, лепей выдаць некалькі мільёнаў расейска-беларускіх слоўнікаў ды брашураў па гісторыі Беларусі і раздаць у кожную сям’ю. А хто не жадае быць беларусам, дык і ня трэба. Няхай нас будзе мільён замест 10-ці, але мы будзем ведаць, хто мы і чаго чакаем. А калі справа пойдзе, прыйдуць да нас і астатнія.

На гэтым усё. Жыве Беларусь!

А.Л., Барысаў


Каментары

Цяпер чытаюць

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС53

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

Асудзілі беларускамоўнага дыджэя з Амсціслава — падобна, за Гаюн5

«Крамбамбуля» анансавала вялікі канцэрт на 25 Сакавіка ў Варшаве1

Сяброўка пра забітую ў М'янме беларуску: Яна была вельмі наіўная і шчыра верыла ў людзей16

Трамп пра «Тамагаўкі»: У нас іх шмат, але яны патрэбныя нам9

Смяротнасць сярод моладзі Усходняй Еўропы расце насуперак сусветным тэндэнцыям1

У Мёрскім раёне лекцыі пра сямейныя каштоўнасці мясцовыя начальнікі чыталі пенсіянерам ФОТЫ5

У Крамлі расказалі, пра што Трамп гаварыў з Пуціным2

«Адменім роўмінг, казалі яны. У выніку адмянілі інтэрнэт». Беларусы расказалі, што ў Расіі не працуе роўмінг ні А1, ні МТС8

У Запарожскай вобласці загінуў ваенкар «РИА-Новости» Іван Зуеў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС53

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць