Улада

У сталіцы прагназуюцца заторы

Да раніцы 25 чэрвеня ў Менску будзе закрытая вуліца Янкі Купалы ад Максіма Багдановіча да праспэкта Скарыны (Незалежнасьці). Нязручнасьці чакаюць як аўтамабілістаў, так і пасажыраў грамадзкага транспарту.

Да раніцы 25 чэрвеня ў Менску будзе закрытая вуліца Янкі Купалы ад Максіма Багдановіча да праспэкта Скарыны (Незалежнасьці). Аўтамабілісты ўжо рынуліся на паралельныя вуліцы: Кісялёва, Варвашэні, Камуністычную, заторы на якіх нярэдка выцягваюцца да таго самага праспэкту, і часта запавольваюць рух і па праспэкце.

Нязручнасьці чакаюць і пасажыраў грамадзкага транспарту. Апроч непазьбежнага стаяньня ў заторах, ім давядзецца на тыдзень прызвычаіцца на новых маршрутаў тралейбусаў і аўтобусаў.

Гэтак,

тралейбусы №№ 12,40 ходзяць ад вуліцы Карастаянавай па вуліцы Арлоўскай да плошчы Бангалор, зь якой заварочваюць на вуліцу Багдановіча, а ня едуць да Куйбышава, як звычайна;

тралейбус №29 таксама ідзе па Сурганава міма Куйбышава да Бангалор і там збочвае на Багдановіча.

Такім чынам, вуліца Куйбышава на гэты тыдзень застаецца без тралейбусаў.

Аўтобус №24 з Куйбышава збочвае на колішнюю Варвашэні (пр-т Машэрава), а пасьля на Багдановіча.

Вуліца Камуністычная застанецца без тралейбусаў, а прыпынак «Вуліца Камуністычная» — зусім бяз транспарту

Аўтобус №57 мусіць даваць круцяля ад Багдановіча па Кісялёва й праспэкце на вуліцу Янкі Купалы — праз усе магчымыя заторы.

Пазначанымі маршрутамі аўтобусы і тралейбусы ходзяць як у простым, так і ў зваротным кірунках.

Зусім бяз транспарту на гэтым тыдні застаецца прыпынак «вуліца Камуністычная». Найбліжэйшыя да яе прыпынкі — «вуліца Кісялёва» (аўтобусы 18, 39) і «Опэрны тэатар» па вуліцы Багдановіча.

Вядома, што ў залежнасьці ад сытуацыі на дарозе, кіроўцы аўтобусаў могуць вымушана адхіліцца ад афіцыйнага маршруту. Напрыклад, аўтобус №24 быў заўважаны на вуліцы Камуністычнай. Таму калі ваш прыпынак трапляе ў «зону рызыкі», на ўсялякае ўсё пацікаўцеся ў кіроўцы ці кандуктара, дзе дакладна спыняцьмецца аўтобус.

АК
З выкарыстаньнем інфармацыі «Мінсктранса»

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму паліграф — не панацэя. Колькі агентаў ён бы выявіў у Каардынацыйнай радзе?

Чаму паліграф — не панацэя. Колькі агентаў ён бы выявіў у Каардынацыйнай радзе?

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля таго, як Літва адмовіла Ціханоўскай у ахове за мяжой, яе візіт у Арменію прыйшлося адмяніць20

У Расіі спрабуюць адрадзіць «Волгу». Нехта засняў новую мадэль — гэта копія Geely11

Галоўны доктар Ельскай бальніцы, дзе ў маі памерла 14‑гадовая школьніца, узначаліў санаторый2

«Дурніца скончылася». Лукашэнка даручыў навесці ў АПК Віцебскай вобласці жалезны парадак26

Баі ў Купянску. Ці варта чакаць хуткага падзення горада?12

Міліцыя змяняе фармат службы 102. Як будзе па-новаму?10

Святлана і Сяргей Ціханоўскія апублікавалі вясельнае ФОТА33

Мінчука пасадзілі на 10 сутак за тое, што паўдзельнічаў у конкурсе трэш-блогера Mellstroy2

Вячорка: Ідэя з вялікай здзелкай ад Лукашэнкі мяняе ўвесь фармат13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму паліграф — не панацэя. Колькі агентаў ён бы выявіў у Каардынацыйнай радзе?

Чаму паліграф — не панацэя. Колькі агентаў ён бы выявіў у Каардынацыйнай радзе?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць