Архіў

Новыя кнігі, дасланыя ў рэдакцыю

№ 44 (253), 29 кастрычніка 2001 г.


Новыя кнігі, дасланыя ў рэдакцыю

 

Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т.6. Кн.1. Пузыны [у выходных зьвестках; на вокладцы - Пузелі] – Усая / Г.Пашкоў (гал. рэд.) ды інш.; Мастак Э.Жакевіч. – Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 2001. – 592 с.: іл. – Наклад 10000 ас. ISBN 985-11-0214-8

Зьмешчаныя артыкулы пра Раду БНР, Слуцкае паўстаньне 1920 г. Пры афіцыйных назовах паселішаў часам даюцца традыцыйныя нацыянальныя (Смаргонь – Смургоні, Свяцк –Свяцак). У артыкуле пра сацыялізм рэзюмуецца, што “сыстэма, створаная ў 1930-я, не па праву прэтэндавала на назоў сацыялістычнае, бо адмаўляла прынцып свабоды й сацыяльнае справядлівасьці”. Дзейнасьць патрыётаў з Саюзу Беларускае Моладзі ў часе апошняе вайны называецца здрадніцкаю. Цікавая інфармацыя высьвятляецца з энцыкляпэдыі пра старшыню Дзяржкантролю А.Тозіка. Ён аўтар кніг “Рэакцыйная сутнасьць сучаснага нацыяналізму” (1985), “Саюз – наш лёс (аб праблемах захаваньня саюзнае дзяржаўнасьці” (1991) і шэрагу працаў з гісторыі й чыннасьці КГБ. Цана ў кнігарнях 6 т. р.

І.Навуменка, Т.Мароз. Вывучэньне творчасьці Максіма Багдановіча ў школе: Дапаможнік для настаўнікаў. – Менск: Беларуская навука, 2001. – 157 с. – Наклад 6000 ас. ISBN 985-08-0456-4

Памяць: Гістарычна-дакумэнтальная хроніка Менску. У 4 кн. Кн.1 / Рэд. кал.: Г.Кісялёў ды інш.; Укл. А.Ляўшэвіч, В.Семенякоў; Навук. рэд. Г.Штыхаў; Мастак Э.Жакевіч. – Менск: БелТА, 2001. – 576 с.: іл. – Наклад 5000 ас. ISBN 985-6302-33-1

Першая кніга менскае хронікі ахоплівае пэрыяд гісторыі гораду ад V–ІІІ тыс. да н.э. да сярэдзіны ХІХ ст. У сваіх артыкулах аўтары бадай заўсёды пасьлядоўна карыстаюцца формай Менск. Агулам аўтараў 1-га тому пад 160 чалавек. Кніга багата ілюстраваная, каштуе 6 т. р.; дамовіцца пра набыцьцё можна праз тэл. 221-26-98.

Ідыёт самы настаяшчы: Першаму прэзыдэнту РБ прысьвячаецца: Творы й экспромты ў розных жанрах / Укл. К.Атрашэўскі, Л.Буракоўскі; 2-е выд., папраўленае й дапоўненае. – Менск–Варшава–Масква, 2001. – 186 с. ISBN 83-85118-99-8

Кніга складаецца з паэмаў, песьняў, прыпевак, абразкоў, улётак, жартаў, показак. Сярод аўтараў Сл.Адамовіч, Вядзьмак Лысагорскі, С.Сокалаў-Воюш, Адам Глёбус, Віктар Шалкевіч ды інш. вядомыя й невядомыя беларуска- й расейскамоўныя творцы.

Л.Козик, М.Мясникович, А.Абрамович и др. Беларусь и Россия: организационно-правовые основы интеграции (1996-2000). – Менск: Полымя, 2001. – 335 с. – Наклад 2000 ас. ISBN 985-07-0442-Х

Аўтары падводзяць навуковы грунт пад беларуска-расейскае “яднаньне”. Каштуе 6,7 т. р.

Падрыхтаваў Віктар Мухін


Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Эксперты расказалі, дзе беларусы адпачываюць гэтым неспакойным летам2

Пуцін: Дзе ступае нага рускага салдата, гэта наша54

«Верылі ў Трампа-міратворца». Удар Ізраіля па Іране заспеў Крэмль знянацку4

Пуцін заявіў, што «не дамагаецца капітуляцыі з боку Украіны»5

Навуковец патлумачыў, чаму Мінск сёлета так зарос травой7

Ці будуць сёлета чарніцы? У тыктоку правялі пераклічку2

Ансамбль «Песняры» будзе выпускаць пад сваім брэндам гарэлку4

У ізраільскай Хайфе 17 чалавек параненыя пасля іранскага ракетнага ўдару6

У Мінску хочуць кінуць студэнтаў на скошванне травы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю32

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць