Архіў

Эдвард Людовіч. Гады-паліндромы ў беларускай гісторыі

№ 1 (263), 4 студзеня 2002 г.


Гады-паліндромы
ў беларускай гісторыі

Нават калі ня верыш у магію лічбаў і іншую лухту, цікава зірнуць, чым былі адметныя аналягічныя гады-паліндромы ў беларускай гісторыі.

1001 г. Памёр князь Ізяслаў.

Ізяслаў быў сынам Рагнеды — згодна зь летапісамі, гэта ён абараніў маці ад Уладзімера. Ваяўнічы Брачыслаў быў ягоным сынам, а славуты Ўсяслаў Чарадзей — унукам. Сам Ізяслаў не праславіўся вайсковымі выправамі. Ніканаўскі летапіс сьведчыць, што полацкі князь быў хутчэй кніжнікам, чым ваяром: “Бысть жа сий князь тих и кроток, и смирен, и милостив, и любя зело и почитая священнический чин иноческий, и прилежаше прочитанию божественных писаний, и отвращаяся от сетных глумлений, и слезен, и умилен, и долготерпелив”.

8 траўня 1551 г. памерла Барбара Радзівіл, каралева Польшчы і ВКЛ. Яе везьлі хаваць з Кракава аж у Вільню. Муж, Жыгімонт Аўгуст, апрануты ў чорнае, не адыходзіў ад труны. Сьмерць Барбары яшчэ больш ускладніла ягоныя адносіны з маці, каралевай Бонай, якая была супраць іхнага шлюбу.

1 лютага 1661 г. жыхары Магілёва выразалі 7-тысячны расейскі акупацыйны гарнізон. Вялікі князь Ян Казімір выдаў прывілей, паводле якога месьцічы-паўстанцы атрымалі шляхецтва, а гораду быў нададзены новы герб: тры вежы на блакітным фоне і збройны рыцар у браме пад выяваю “Пагоні”. 2 сьнежня таго ж году войскі ВКЛ выгналі расейскі гарнізон зь Вільні.

1771 г. быў апошнім годам Барскай канфэдэрацыі, створанай праціўнікамі ўмяшальніцтва Расеі ў справы Рэчы Паспалітай. Вялікі гетман ВКЛ Міхал Казімір Агінскі сабраў 2-тысячнае войска, каб падтрымаць канфэдэратаў. У ноч на 23 верасьня 1771 г. на ягоны лягер пад Сталовічамі (ля Баранавічаў) напала ўдвая меншае расейскае войска на чале з Аляксандрам Суворавым. Нечаканасьць і цемра зрабілі сваю справу: канфэдэраты былі ўшчэнт разьбітыя. Расейцы захапілі іхныя сьцягі, гетманскую булаву, казну памерам 50 тыс. злотых, забілі 500 чалавек і тры сотні захапілі ў палон. Ад сораму Агінскі зьбег за мяжу. Пасьля паразы канфэдэратаў нічога не перашкаджала суседзям падзяліць Рэч Паспалітую.

У 1881 г. нарадзіўся Іван Луцкевіч, нашанівец, стваральнік Беларускага музэю ў Вільні. У тым самым годзе беларус Ігнат Грынявіцкі забіў бомбай расейскага імпэратара Аляксандра ІІ.

1991 г. Незалежнасьць. А таксама аднаўленьне “НН”.

Эдвард Людовіч


Каментары

Цяпер чытаюць

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі прыгразіў ударамі па порце на Балтыцы, дзе запраўляюцца нафтавыя танкеры Расіі5

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй26

Туск: У Польшчы нарастае хваля прарасійскіх настрояў39

Штадлеры знялі з папулярнага маршруту Мінск — Заслаўе17

Бляск кароны і голас народа: што беларусы думаюць пра конкурс «Міс Беларусь»12

Прэзідэнт Польшчы дазволіў увесці ў краіну войскі НАТА10

Беларускім здраўніцам прапануюць участкі на акупаваным Расіяй марскім узбярэжжы Украіны4

Супрацоўнік заказніка на вачах дзяцей жорстка забіў дубінай ваўка. Выпадкам зацікавіліся ў Мінпрыроды10

Пазняк: Вызваліць псеўдапалітычных закладнікаў рэальна156

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага46

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць