Архіў

Юрась Бушлякоў. Магчыма ўсё!

№ 22 (284), 14 чэрвеня 2002 г.


па-за гульнёю

Магчыма ўсё!

У 1966-м бразыльцы, пераможцы двух першынстваў сьвету запар, разьвiтвалiся з чэмпiянатам у Англii пасьля стартавага этапу. Аналягiчная сытуацыя паўтарылася сёлета: не забiўшы ў Паўднёвай Карэi нiводнага мяча, чэмпiёны сьвету французы па трох матчах пакiнулi мундыяль. Тактычныя хiбы ў францускай гульнi гэтым разам не кампэнсавалiся фартам: штангi й папярочкi цi раз ратавалi супернiкаў. Сэнэгальцы й датчане ў матчах з чэмпiёнамi былi больш сканцэнтраваныя, паказалi лепшы камандны футбол — i засталiся гуляць далей. Канкурэнцыi iм не складзе — i гэта таксама сэнсацыя — зборная Аргентыны. У апошнiм матчы групавога турнiру каманда вялiкiх футбалiстаў ня здолела перагуляць рацыянальны, небясьпечны падчас разыграньня стандартных становiшчаў швэдзкі калектыў. Аргентынцы зноў ня здолелі замянiць на галы сваё дамiнаваньне на полi. З “квартэту сьмерцi” — групы “F” — змаганьнi ў 1/8 фiналу працягнуць швэды й ангельцы: у суботу скандынаваў чакае матч з зборнаю Сэнэгалу, запачаткавальнiкi ж футболу згуляюць з датчанамi. Фаварытамi букмэйкераў — пасьля выбыцьця зборных Францыi й Аргентыны — застаюцца найперш бразыльцы, гiшпанцы, ангельцы ды iтальянцы. Першым i другiм хапiла двух матчаў, каб гарантаваць сабе месца ў плэй-офах.

Пакуль зарана падводзiць вынiкi зборных Японii, Паўднёвай Карэi й ЗША: апошнiя гульнi ў групах “D” i “H” пройдуць у пятнiцу. Але здабытых гэтымi камандамi перамог даволi ўжо, каб прызнаць, што дыстанцыя ў клясе памiж грандамi эўрапейскага й паўднёваамэрыканскага футболу, з аднаго боку, i ўсiмi iншымi, з другога, няўхiльна скарачаецца. Толькi найстражэйшая дысцыплiна й прагматычная тактыка дазволiлi трохразовым чэмпiёнам сьвету немцам адолець камэрунскi бар’ер. У матчы Камэрун—Нямеччына ўстаноўлены рэкорд мундыяляў: гiшпанскi судзьдзя Антонiё Лёпэс Ньета паказаў гульцом 16 жоўтых i 2 чырвоныя карткi. І ня столькi брудны быў той футбол, хутчэй — дужа шчодры на кары выявіўся судзьдзя. Сур’ёзны судзейскi скандал на чэмпiянаце здарыўся пакуль толькi аднойчы: брытанскi арбiтар Грэгем Пол супольна з дацкiм памочнiкам Енсам Ларсэнам захавалi пераможны для зборнай Харватыi лiк у матчы з iтальянцамi, у вынiку ўскладнiўшы апошнiм шлях з падгрупы.

З наблiжэньнем матчаў стадыi плэй-оф цiкавасьць да чэмпiянату ў сьвеце расьце. Афiцыйны сайт мундыялю (www.fifaworldcup.com) ужо стаўся найбольш пасьпяховым спартовым iнтэрнэт-праектам у гiсторыi: колькасьць наведаньняў перасягнула паўмiльярдную адзнаку. Тым часам, для бальшынi з нас асноўным акном на футбольнае першынство застаецца БТ зь яго хранiчным дэфiцытам прафэсiйных камэнтатараў. Такi дэфiцыт вельмi адчуваўся ў часе апошняй зiмовай Алiмпiяды, адчуваецца ён i цяпер. Маладыя супрацоўнiкi спартовай рэдакцыi ў ходзе трансьляцыяў вучацца камэнтаваць футбол i гаварыць па-беларуску. Пакуль выходзiць ня дужа — прэсны, лексычна ўбогi, граматычна блытаны “бела-рускi” камэнтар. Словы, пры якiх трымае адно драматызм карцiнкi.

Юрась Бушлякоў


Каментары

Цяпер чытаюць

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы2

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік «Месяц»6

Прэзідэнт Польшчы наклаў вета на папраўку да закона аб дапамозе грамадзянам Украіны8

Трамп: Вайна Расіі і Украіны — асабісты канфлікт, а Пуцін не сустракаецца з Зяленскім, бо яго не любіць9

Работнікаў дзяржпрадпрыемстваў абавязваюць непасрэдна пералічваць грошы на Беларускі Чырвоны Крыж2

Пасля канцэрта Каржа з Польшчы дэпартавалі трох беларусаў6

Рэжысёр Вудзі Ален узяў удзел у Маскоўскім тыдні кіно, дзе захапляўся Расіяй і Дастаеўскім6

Жлобінскі водаканал наглядна паказаў, чаму нельга кідаць вільготныя сурвэткі ва ўнітаз9

Бункеры, укладанні ў знешнасць замест розуму. Баючыся эры штучнага інтэлекту, людзі кідаюцца ў крайнасці2

У Лідзе да Дня беларускага пісьменства з'явіліся лаўкі-пазлы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы2

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць