Архіў

Ці будзе зачынена акно?

Аляксандар Фядута

Пры канцы мінулага тыдня Віктар Шэйман даклаў Аляксандру Лукашэнку аб сканчэньні расьсьледаваньня крымінальнай справы, узбуджанай адносна

злоўжываньня службовым становішчам з боку кіраўнікоў фонду прэзыдэнцкіх

праграмаў.

Прэс-служба Генпракуратуры паведамляе, што справа ўжо перададзеная ў

суд Цэнтральнага раёну сталіцы. Па ёй праходзяць два супрацоўнікі выканаўчай

дырэкцыі гэтага фонду, прозьвішчы якіх пакуль не называюцца.

Не выключаем, што гэтым разам пракуратура дзейнічае абсалютна справядліва. Фонды, непадсправаздачныя парлямэнцкаму кантролю, ва ўсім сьвеце разглядаюцца як патэнцыйныя крыніцы карупцыі. Калі ёсьць нейкая сума грошай, утоеная ад грамадзтва, зьяўляюцца людзі, ахвотныя скарыстацца з гэтых грошай.

Пытаньне ў другім: ці вынішчаная прычына карупцыі? Дзякуй, вядома, пракуратуры, прадбачлівасьць якой выратавала нейкія капейкі абяздоленаму люду. Але дзе гарантыі таго, што добрыя дзядзькі і цёткі, якія прыйдуць на зьмену кепскім, ня выявяцца такімі ж клапатлівымі да ўласнай кішэні і такімі ж нядбайнымі — да дзяржаўнай?

У 1993 г. дэпутат Лукашэнка ў сваім антыкарупцыйным дакладзе закрануў цэлы шэраг пытаньняў, датычных ня столькі асобаў, колькі сыстэмы дзяржаўнага кіраваньня. На яго думку, менавіта сыстэма спараджала тады карупцыю. Урад і мясцовыя ўлады былі бескантрольнымі. Народ павінен быў стаць вярхоўным кантралёрам краіны. Сыстэма фінансаваньня органаў дзяржаўнага кіраваньня мусіла зрабіцца празрыстай. Органы дзяржаўнага кіраваньня ня мелі права, паводле гэтага дакладу, станавіцца заснавальнікамі камэрцыйных структураў.

Мінула амаль дзевяць гадоў. Сёньня самым буйным заснавальнікам камэрцыйных структураў зьяўляецца Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта. Органы народнага прадстаўніцтва — саветы і парлямэнт — пазбаўлены права кантраляваць усе выдаткі бюджэту. Прынамсі, калі ў міністра фінансаў сп.Корбута спыталі, за якія грошы купляюць дарагія іншамаркі для нашых улюбёных “слугаў”, ён унікнуў адказу. Маўляў, не бюджэтныя гэта грошы, і пяройдзем да наступнага пытаньня. Мог бы і сказаць. За крыніцамі пакупкі іншамарак ЦРУ ня сочыць, так што гуляцца ў дзяржаўную таямніцу не было патрэбы.

Усё гэтак было і летась, і залетась, і пры Ціцянкову, і пры Ганчарэнку, і пры Жураўковай. Ніхто, акрамя прэзыдэнта, Кіраўніцтва справамі не кантралюе. Вось Шэйман прыйшоў да Лукашэнкі і распавёў пра кепскіх цётак і дзядзек. Але ж і ў 1994-м, і ў 1996-м, і ў 2001-м народу абяцалі ня гэта. Народу абяцалі зьмяненьне сыстэмы, пры якім карупцыі зробіцца меней.

Што цікава: усіх карупцыянэраў прызначыў альбо асабіста кіраўнік дзяржавы, альбо нехта пасьля ўзгадненьня з усё тым жа Аляксандрам Рыгоравічам. Узьнікае адчуваньне, што праграма, кажучы моваю кампутаршчыкаў, дае збоі. Але ў гэтым выпадку акно, у якім яна дзейнічае, павінна зачыняцца аўтаматычна. А яно ня толькі не зьбіраецца гэтага рабіць, але яшчэ і працягвае функцыянаваць у абраным кірунку.

Цікава, колькі трэба ўзяць разьмеркавальніку дзяржаўных сродкаў, каб яго нарэшце пасадзілі? І калі іх пасадзяць усіх? І хто будзе наступным?

Каментары

Цяпер чытаюць

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?7

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?

Усе навіны →
Усе навіны

Алімпійскі літрбол. Віктар Лукашэнка і Аляксандр Зайцаў запусцілі ўласную сетку крам алкагольнай прадукцыі15

Яраслаў Еўдакімаў хварэў на рак лёгкіх1

Брата палітзняволенага айцішніка асудзілі за пратэсты

Лукашэнка пра палітвязняў: Забірайце да сябе, вязіце іх туды27

Урад ЗША пачынае татальную праверку ўсіх 55 мільёнаў уладальнікаў амерыканскіх віз4

Памёр народны артыст Беларусі Яраслаў Еўдакімаў — выканаўца хітоў «Зачарованая мая» і «Фантазёр»21

Ціханоўскі лічыць, што ў Мінску будзе вуліца Навальнага61

У Коўне затрымалі ўдзельнікаў падпольнага завода па вырабе цыгарэт. Сярод іх — беларусы

У Мінску запускаюць новы аўтобусны маршрут1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?7

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць