Архіў

Хто ў незалежніцкую кааліцыю

***

Пры канцы верасьня ў Празе праходзіла канфэрэнцыя правацэнтрысцкіх арганізацыяў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. “Правую” Беларусь прэзэнтавалі Вінцук Вячорка і Анатоль Лябедзька.

Ніхто і не чакаў, што нашыя апазыцыянэры будуць прызнавацца адзін аднаму ў цёплых пачуцьцях. Той жа, хто назіраў паводзіны абодвух лідэраў, зразумеў: наўрад ці калі-небудзь у найбліжэйшай будучыні АГП і БНФ аб’яднаюцца на адзінай плятформе

Непрыязнасьць Лябедзькі да Вячоркі і наадварот крыецца не ў асабістых пачуцьцях. Прычына халоднасьці стасункаў – узаемнае расчараваньне: аб’яднаньне пад лёзунгам “Далоў Луку!” не атрымалася. У Празе палітыкі практычна не размаўлялі і гучна папраўлялі выступы адзін аднаго.

Досьвед дзяржаваў з разьвітой палітычнай культурай сьведчыць, што самотная дробная партыя ніколі не адстаіць сваіх інтарэсаў. Трывалыя партыйныя кааліцыі атрымліваюцца тады, калі дзьве-тры партыі маюць падобныя праграмы, ідэалёгію альбо аднолькавы погляд на нейкую праблему. Як самі разумееце, аднаго імкненьня вылучыць кандыдата ў прэзыдэнты з сваіх шэрагаў для стварэньня кааліцыі недастаткова.

Сёньня галоўнае пытаньне – захаваньне сувэрэнітэту Беларусі. Менавіта па стаўленьні да яго мусяць яднацца і разьмяжоўвацца палітычныя сілы. У выпадку АГП і БНФ сяброўства не атрымаецца. Для А.Лябедзькі нэўтралізацыя Лукашэнкі ператварылася ў галоўную мэту, а для партыі В.Вячоркі любыя саступкі Расеі ў пытаньні сувэрэнітэту непрымальныя. Таму адносіны дзьвюх партый сапсаваліся. Хто мог бы скласьці незалежніцкую кааліцыю ў такім выпадку?

Зразумела, што для фронтаўцаў застаецца прынцыповай адмова ад любога супрацоўніцтва з камуністамі. А вось левацэнтрысцкія партыі могуць брацца пад увагу. Аднак першым крокам магло б стаць аднаўленьне адзінства самога Фронту. Кур’ёзным (калі не трагічным) падаецца супрацьстаяньне былых аднапартыйцаў. Зянон Пазьняк не павінен сабе дазваляць “заціхаць” недзе ў Польшчы. Ён быў і ёсьць сымбалем. Заставацца на задворках палітыкі – памылка.

Калі старшыня КХП усьвядоміць патрэбу ў зьменах тактыкі, на наступных прэзыдэнцкіх выбарах адзіным кандыдатам ад апазыцыі ня стане “чорт з табакеркі”

Пазьняк мог бы ўжо цяпер вярнуцца ў актыўную палітыку. Першым крокам магло б стаць злучэньне КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. А што далей? Магчыма, добрай падказкай будзе нядаўняя падзея ў Чэхіі: старшыня Грамадзянскага дэмакратычнага форуму Вацлаў Клаўс адмовіўся ад партыйнае пасады, каб прысьвяціць сябе толькі барацьбе за прэзыдэнцкі фатэль.

Яўген Сідорык, Прага

ад рэдакцыі

Як удалося даведацца нашаму карэспандэнту, імя і прозьвішча Зянона Пазьняка застаецца ў сьпісах тых, каго памежнікі мусяць “пры апазнаньні затрымаць” на ўсіх беларускіх памежных пераходах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы10

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што абмяркоўваў з Пуціным ядзернае раззбраенне

У Германіі настаўніца 16 гадоў знаходзілася на бальнічным і атрымлівала поўны заробак3

Мерц: Дзяржава ўсеагульнага дабрабыту фінансава нежыццяздольная12

Антаніна Канавалава расказала, як яе прымушалі падпісаць прашэнне пра памілаванне2

У Расіі просіцца на вайну асуджаны на пажыццёвае зняволенне кіраўнік групоўкі кілераў1

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце42

«Хапай яе за азадак, зацягні ў туалет». У Варшаве заявілі ў пракуратуру на пікап-трэнера з Беларусі Алекса Леслі7

У Беларусі пачалі прадаваць вінаград «са смакам цукровай ваты». Што за ён?

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік «Месяц»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы10

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць