Архіў

Крах фізыка-ашуканца

32-гадовы доктар Ян Гендрык Шон, адзін з найбольш вядомых сучасных фізыкаў, нядаўна быў афіцыйна прызнаны за навуковага ашуканца і звольнены з працы ў слынных амэрыканскіх “Bell Laboratories”.

Слава пра яго разьлягалася па ўсім сьвеце. У Шона зь першага разу атрымліваліся самыя сьмелыя экспэрымэнты, пра якія іншыя маглі толькі марыць. Ён сканструяваў першы арганічны паўправадніковы лазэр, вынайшаў першы звышправадніковы арганічны палімэр, у часопісе “Science” апісаў дзеяньне транзыстара, які складаецца з адной толькі хімічнай малекулы! Гэты трыюмф нанатэхналёгіі рэдакцыя “Science” уганаравала тытулам “Пераломнае адкрыцьцё 2001 г.”. І раптам, калі ўжо здавалася, што Нобэлеўская прэмія — толькі пытаньне часу, над навуковай кар’ерай доктара Шона згусьціліся чорныя хмары.

Па-першае, шторазу дзіўнейшым здавалася тое, што апроч ягонай каманды з “Bell Laboratories” аніводная іншая група была ня ў стане атрымаць гэткія вынікі. А на пачатку 2002 г. хтось заўважыў, што Шонавы экспэрымэнты ілюструюцца дакладна тымі самымі графікамі й лічбамі, што і досьледы навукоўцаў, якія зазналі няўдачу. Кіраўніцтва канцэрну “Lucent”, да якога належаць “Bell Laboratories”, стварыла незалежную камісію на чале з доктарам Малкалмам Бісьлі, прафэсарам фізыкі Стэнфардзкага ўнівэрсытэту. Днямі камісія апублікавала справаздачу службовага расьсьледаваньня, давёўшы, што доктар Шон маніпуляваў зьвесткамі пра ўласьцівасьці розных матэрыялаў і прыстасаваньняў і перайначваў іх на сваю карысьць. Апроч таго, ён не захаваў арыгінальных зьвестак і запісаў вымяральных прыбораў у кампутары, тлумачачы гэта занадта малым аб’ёмам апэратыўнай памяці. “Такія дзеяньні цалкам непрымальныя і зьяўляюцца навуковым злачынствам”, — вось выснова камісіі.

Гэтак скончылася нядоўгая бліскучая кар’ера Яна Гендрыка Шона, распачатая ў 1997 г., калі яго, маладога дактаранта зь нямецкага Констанцу, запрасіў у “Bell Laboratories” доктар Бэртрам Батлаг. Апошні ў той час спрабаваў атрымаць танныя арганічныя матэрыялы, праводны плястык, які б мог замяніць у электроніцы дарагі крэмень. Першыя экспэрымэнты Шона былі няўдалымі. І толькі зь лютага 2000 г., неўзабаве пасьля ад’езду Б.Батлага на працу ў Швайцарыю, малады фізык пачаў “прадукаваць” навуковыя адкрыцьці адно за адным.

У адказ на заключэньне камісіі Шону заставалася толькі пакаяцца ў сваіх ашуканствах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя5

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Усе навіны →
Усе навіны

У самым цэнтры Мінска прапанавалі кватэры ў гатовай новабудоўлі сярод старой забудовы. А што з цэнамі?1

УСУ паведамілі пра выключна цяжкую сітуацыю ў Пакроўску3

Лукашэнка сустрэўся ў Мінску з кардыналам Гуджэроці, абмяркоўваць маглі ізаляцыю Беларусі і палітвязняў1

У новым падручніку па гісторыі для 11 класа замоўчваюць сталінскія рэпрэсіі і ўхваляюць вайну супраць Украіны13

Бабінага лета не было, бабінай восені таксама не будзе4

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады19

У Санкт-Пецярбургу спрабавалі выкрасці футбаліста «Зеніта»2

Нечакана. Унутры гандлёвага цэнтра ў Мінску адкрыецца праваслаўны храм23

У арганізацыі рабавання Луўра падазраюць расіяніна, звязанага са спецслужбамі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя5

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць