Архіў

Тры істотныя адрозьненьні

Алесь Гарун. Выбраныя творы. — Менск: «Беларускі кнігазбор», 2003.

Калі лічыць па-старому, тузінамі, дык кніга выбраных твораў Алеся Гаруна, што днямі ўбачыла сьвет, — юбілейная, бо 24-я ў сэрыі. Зноў жа, ад папярэдняга, больш поўнага зборніка Гаруновых твораў «Сэрцам пачуты звон» яе аддзяляе дванаццаць гадоў. Тая кніжка выйшла за савецкім рэжымам, амаль праз чатыры гады пасьля «ідэалягічнае дывэрсіі». У 1987 г. ЦК КПБ забараніў хоць нейк ушанаваць 100-ю гадавіну з дня нараджэньня паэты, які быў сябрам Рады БНР, сутворцам Акту 25 Сакавіка і кіраўніком Беларускае Вайсковае Камісіі (БВК). І вось у «Литературной газете» зьяўляецца юбілейны артыкул Вячаслава Рагойшы... У Менску быў эфэкт эксплёзіі. Ідэалягічная служба мітусілася, інтэлігенцыя ж радавалася. Так пачаўся рэнэсанс Алеся Гаруна — паэты, празаіка, публіцыста, грамадзкага і палітычнага дзеяча.

Калі параўноўваць новую кнігу А.Гаруна са зборнікам «Сэрцам пачуты звон», дык трапляецца на вочы першае істотнае адрозьненьне: у ёй ёсьць Дадатак, у якім надрукаваныя ўспаміны пра А.Гаруна, напісаныя Антонам Аўсянікам, Міколам Шылам, Францішкам Кушалем і невядомым нам А.Эсонам.

Дарэчы, у камэнтарох да ўспамінаў А.Аўсяніка ўкладальнік кнігі і аўтар прадмовы да яе Ўладзімер Казьбярук аспрэчвае цьверджаньне, што А.Гарун стаяў на чале БВК. Ён піша, што гэтую інстытуцыю ўзначальваў Павал Аляксюк і што Гарун быў адно чальцом яе. Паверым усё ж сябру Рады і Ўраду БНР, сябру БВК Аўсяніку. І спашлемся на прэм’ер-міністра БНР Антона Луцкевіча, які пісаў: калі Аляксюк «растраціў» давераныя яму грошы і вымушаны быў пайсьці з БВК, яго месца заняў Гарун. А старшынёўскае месца Гаруна ў Часовым Беларускім Нацыянальным Камітэце ў Менску заняў міністар Кузьма Цярэшчанка.

Паміж кнігамі маецца і другое істотнае адрозьненьне. Калі ў першым разьдзеле даўнейшага выданьня ўзнаўляўся прыжыцьцёвы зборнік Гаруна «Матчын дар» (1918), а потым друкаваліся вершы, што ў яго не ўвайшлі, дык у новым зборніку ўсе паэтычныя тэксты друкуюцца паводле храналягічнага прынцыпу (твор «Дні» перанесены ў разьдзел «Апавяданьні»).

Ёсьць паміж дзвюма кнігамі й прыватныя адрозьненьні. Не кажу, што прапушчаныя тры чарнавыя накіды вершаў А.Гаруна і цыдулка да бліжэй не вядомага Тарасіка (праўдападобна, да Тараса — Браніслава Тарашкевіча). Верш «***Чаму з маленства, з ураджэнства...», надрукаваны пад гэткім загалоўкам у «Матчыным дары» і ў кнізе «Сэрцам пачуты звон», у кнігазбораўскім выданьні атрымаў, як і ў першапублікацыі ў «Нашай Ніве», назву «Роднаму краю». Ня ведаю, наколькі гэта стасуецца з воляю аўтара, які загаловак «Роднаму краю» перанёс на разьдзел у «Матчыным дары», а сам верш пазначыў трыма зорачкамі. У падобны спосаб укладальнік абышоўся і зь вершам «***Мілая, родная старонка-маці!..»: рэанімаваў нашаніўскую рэдакцыю (з загалоўкам «Маці-Беларусі»), а варыянт дзьвюх строфаў, зроблены паэтам для «Матчынага дару», перанёс у камэнтары. Нашаніўская рэдакцыя мне падабаецца больш, але як такое абыходжаньне з тэкстам стасуецца з навуковасьцю? Ці не парушаецца тут воля аўтара?

Засяродзіўшыся на прыватнасьцях, ледзь не забыў зьвярнуць увагу чытача на трэцяе істотнае адрозьненьне. На пачатку 1991 г. ідэалягічны гнёт нагэтулькі стаў лёгкі, што У.Казьбярук здолеў уключыць у «Сэрцам пачуты звон» бадай усё, напісанае А.Гаруном. Акрамя добрага тузіна ягоных артыкулаў, друкаваных у газэце «Беларускі шлях» (1918), якую паэта рэдагаваў. У кнігазбораўскім томе апублікаваныя і тыя артыкулы.

Анатоль Сідарэвіч

Каментары

Цяпер чытаюць

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў1

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяржаўныя прапагандысты абвясцілі Бондараву «шкоднай змагаркай»7

Былую кандыдатку ад партыі Гайдукевіча пасадзілі за ўдзел у пратэстах1

У Віцебску работнікам памылкова налічылі лішнія грошы, а пасля прымусілі іх вяртаць. Ці законна гэта?

Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме ФОТЫ24

У Гомельскай вобласці ствараецца новая дэсантная брыгада4

Лукашэнка расказаў, як ён перажываў за Трампа8

Лукашэнка заявіў, што ў беспілотніку, які ўпаў у Мінску, было 59 кг выбухоўкі10

Лукашэнка вучыў Зяленскага: «Я хачу сустрэцца з Пуціным» — ну што ты крычыш пра гэта?»14

«Спала і прачнулася на абломках унізе». Гісторыя дзяўчыны, якая падчас атакі Расіі на Кіеў выпала з 9-га паверха і выжыла

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў1

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць